Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліс 2014

Два міжнародныя дэгустацыйныя конкурсы прадугледжаны праграмай юбілейнай выстаўкі "Прадэкспа" ў Мінску

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адразу два міжнародныя дэгустацыйныя конкурсы пройдуць у Мінску ў дні XX міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўкі-кірмашу "Прадэкспа-2014", адкрыццё якой адбылося сёння. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар НВЦ "Белэкспа" Павел Лазука, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік кампаніі - арганізатара форуму канстатаваў, што з кожным годам маштабы выстаўкі павялічваюцца: расце цікавасць удзельнікаў, пашыраецца дзелавая праграма. У гэтым годзе ў час форуму пройдуць адразу два міжнародныя дэгустацыйныя конкурсы. Гэта традыцыйны народны конкурс-дэгустацыя "Чэмпіён смаку", а таксама PROD UP '14. Новы праект абяцае стаць адметнасцю і цэнтральнай падзеяй выстаўкі. Ён праводзіцца з мэтай выяўлення лідараў у вытворчасці, прадстаўленні і пашырэнні прадуктаў харчавання сярод прадпрыемстваў харчовай індустрыі на падставе разнапланавых экспертных ацэнак і даследавання пераваг спажыўцоў.

Акрамя дэгустацыйных конкурсаў, дзелавая праграма выстаўкі прадугледжвае правядзенне майстар-класаў, семінараў, трэнінгаў і круглых сталоў на актуальныя для прадгаліны тэмы.

Выстаўка "Прадэкспа" арганізавана НВЦ "БелЭкспа" пры падтрымцы Міністэрства гандлю, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і канцэрна "Белдзяржхарчпрам". Паводле слоў намесніка старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Міхаіла Свянціцкага, форум з'яўляецца адным з важнейшых мерапрыемстваў дзелавога жыцця рэспублікі. "Узаемны інтарэс, сумесная работа таваравытворцаў і арганізацый гандлю дасць магчымасць умацаваць наша супрацоўніцтва, скласці абгрунтаваныя вытворчыя праграмы і дакладныя графікі пастаўкі спажывецкіх тавараў у гандлёвую сетку рэспублікі на 2015 год", - адзначыў ён.

У цэлым выстаўка "Прадэкспа" павінна садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускіх прадуктаў харчавання, пашырэнню асартыменту выпускаемай прадукцыі, а таксама пошуку новых партнёраў. Работа выстаўкі прадоўжыцца па 14 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі