Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Кст 2014

Другую міжнародную пасажырскую авіякампанію плануецца стварыць у Беларусі

7 кастрычніка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Другую міжнародную пасажырскую авіякампанію плануецца стварыць у Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам пасля адкрыцця выстаўкі "Транспарт і лагістыка" паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць даручэнне прадпрыемству "Гроднаавія" (ад імя Мінтранса. - Заўвага БЕЛТА) стварыць другую міжнародную пасажырскую авіякампанію ў Беларусі як канкурэнта "Белавія", - сказаў міністр. Ён удакладніў, што цяпер разглядаецца магчымасць рэалізаваць гэты праект менавіта на базе "Гроднаавія". Як мяркуецца, у далейшым "Гроднаавія" зменіць сваю назву.

Анатоль Сівак адзначыў: "Цяпер стаіць пытанне ў бізнес-плане. Разлікі вядуцца. Калі яны канчаткова будуць нам прадстаўлены, бізнес-план пройдзе зацвярджэнне ў Міністэрстве транспарту і камунікацый".

"Белавія" з'яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі, вядучым грузавым, у парку паветраных суднаў якога знаходзіцца 26 самалётаў. З пачатку 2014 года паветраны флот авіякампаніі павялічыўся на 5 самалётаў. У канцы студзеня авіякампанія пачала работу ў юрыдычным статусе адкрытага акцыянернага таварыства. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў больш чым 40 аэрапортаў краін Еўропы і Азіі. Адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі