Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліс 2013

Другі венесуэльска-беларускі форум аб дасягненнях і перспектывах супрацоўніцтва пройдзе 27 лістапада ў Мінску

20 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Другі венесуэльска-беларускі форум "Дасягненні і перспектывы двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Венесуэлай" пройдзе 27 лістапада ў бізнес-цэнтры гасцініцы "Вікторыя" ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь.

Дыпламатычная місія Венесуэлы арганізуе форум з мэтай актывізацыі ўзаемадзеяння з Беларуссю і для таго, каб падкрэсліць важнасць двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах гандлю, культуры, навукі і тэхналогій. Гэты форум, як і папярэдні, праведзены 23 лістапада 2011 года, накіраваны на ўмацаванне дасягнутых вынікаў і абмеркаванне перспектыў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Венесуэлы. У якасці кіраўніка прэзідыума, як і на першы форум, запрошаны першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, старшыня беларускай часткі беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву Уладзімір Сямашка.

Супрацоўніцтва паміж Венесуэлай і Беларуссю цяпер актыўна развіваецца па ўсіх напрамках. Краіны ажыццяўляюць каля 85 сумесных праектаў у галінах будаўніцтва жылля, сумеснай нафтаздабычы, газіфікацыі, энергетыкі, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, навуковай сферы. На тэрыторыі Венесуэлы пры ўдзеле беларускіх спецыялістаў завершана будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю такія аб'екты, як жылы мікрараён на 2520 кватэр у сектары Гуасімаль горада Маракай, штат Арагуа; завод па вытворчасці керамічных блокаў магутнасцю 25 млн. блокаў у год у Гуарэнас-Гуатырэ, штат Міранда; заводы па зборцы трактароў "Беларус" і грузавых аўтамабіляў МАЗ у прамысловай зоне Санта Інэс, штат Барынас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі