5 лістапада, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. ААТ "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" плануе стварыць вытворчы комплекс па вырабу мелаванага і немелаванага відаў трохслойнага кардону да 2015 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў канцэрне "Беллеспаперапрам".
"Асваенне вытворчасці мелаванага і немелаванага кардону дасць магчымасць закрыць імпарт аналагічнай прадукцыі і забяспечыць у поўнай меры патрэбнаці харчовай, лёгкай, медыцынскай і паліграфічнай галін беларускай прамысловасці", - адзначылі спецыялісты. Акрамя таго, гэты інвестыцыйны праект будзе экспартаарыентаваны. Магутнасць новай вытворчасці складзе 200 тыс.т кардону ў год.
Генеральным падрадчыкам па праекту з'яўляецца кітайская "Карпарацыя Сюань Юань", з якой беларускі бок заключыў кантракт на суму $348,6 млн. Фінансаванне ў памеры поўнага кошту кантракта арганізавана за кошт сродкаў крэдыту Дзяржаўнага банка развіцця Кітая.
У канцэрне адзначылі, што асновай для вырабу новых відаў кардону паслужыць беленая хіміка-тэрмамеханічная маса, вытворчасць якой будзе забяспечана за кошт апрацоўкі мясцовай сыравіны - балансавай драўніны асіны і бярозы.
Рэалізацыя новага праекта дасць магчымасць рэалізаваць праграму тэхнічнага пераўзбраення і мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў, павялічыць аб'ёмы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Таксама будзе павялічаны прыбытак ад продажаў, узрасце эфектыўнасць вытворча-гаспадарчай дзейнасці і палепшацца ўмовы працы персаналу добрушскай фабрыкі.
ААТ "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" цяпер выпускае каля 90 відаў тавараў. Вытворчасць арыентавана на два асноўныя напрамкі - выпуск прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання (сшыткі, альбомы, блакноты, блокі для малявання і чарчэння, папера спажывецкіх фарматаў).
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|