Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Сак 2011

Для развіцця ІТ-бізнесу ў Беларусі самыя лепшыя ўмовы ў Еўропе - эксперт

28 сакавіка, Мінск /Аксана Шыкуць - БЕЛТА/. Для развіцця ІТ-бізнесу ў Беларусі самыя лепшыя ўмовы ў Еўропе. Такую думку выказаў карэспандэнту БЕЛТА камерцыйны дырэктар ТАА "Віадэн Медыя" Юрый Гурскі.

"З пункту гледжання ІТ-бізнесу ў Беларусі самыя лепшыя ўмовы ў Еўропе, у нас самы лепшы падатковы рэжым", - сказаў Юрый Гурскі.

Кампанія была заснавана ў 2001 годзе. У 2007-м стала афіцыйным рэзідэнтам беларускага Парку высокіх тэхналогій, які аб'яднаў вядучых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння. За дзесяць гадоў дзейнасці ТАА "Віадэн Медыя" змагло стаць буйнейшым на постсавецкай прасторы прадпрыемствам па распрацоўцы праграмнага забеспячэння для мабільных тэлефонаў - для iPhone/IPod Touch, IPAD і Android.

"Па выніках 2010 года нашы дадаткі атрымалі шмат узнагарод, у тым ліку ўвайшлі ў сотню лепшых праграм, якую выдзеліла кампанія Apple. У сваёй катэгорыі мы - сусветны лідар", - адзначыў камерцыйны дырэктар. Так, "Віадэн Медыя" лідзіруе ў галіне гульняў, якія імітуюць гульню ў казіно, а таксама праграм для здароўя (крокамеры, ёга). У цэлым распрацоўшчыкі беларускай кампаніі прапануюць усе віды дадаткаў для мабільных тэлефонаў, ад азартных гульняў да тайм-менеджменту і медыцынскіх інструментаў.

Цяпер, паводле даных Юрыя Гурскага, мабільныя дадаткі "Віадэн Медыя" выкарыстоўваюць 7 млн. чалавек з 82 краін свету. У 2011 годзе кампанія плануе павялічыць экспарт у 3 разы.

За ўклад у развіццё вытворчасці тавараў прамысловага прызначэння ТАА "Віадэн Медыя" названа пераможцам конкурсу "Лепшы прадпрымальнік Мінска 2010".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі