Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліс 2009

Для атрымання ў Беларусі статусу інвестагента спатрэбіцца прадаставіць мінімальны пакет дакументаў

18 лістапада, Мінск /Наталля Вярбіцкая - БЕЛТА/. Для атрымання ў Беларусі статусу інвестыцыйнага агента юрыдычным і фізічным асобам спатрэбіцца прадаставіць у дзяржорганы мінімальны пакет дакументаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Як нагадалі ў прэс-службе, парадак прадастаўлення фізічным і юрыдычным асобам паўнамоцтваў на прадстаўленне інтарэсаў Беларусі па пытаннях прыцягнення ў краіну інвестыцый вызначаны пастановай Савета Міністраў нумар 1448. Згодна з дакументам, патэнцыяльнаму інвестыцыйнаму агенту неабходна звярнуцца з заявай у галіновы орган дзяржкіравання (міністэрства або канцэрн) або ў абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт. У мясцовыя органы ўлады трэба звяртацца ў тым выпадку, калі размова ідзе аб інвестыцыях у развіццё пэўнай тэрыторыі або рэалізацыю інвестпраекта, звязанага з аб'ектамі камунальнай уласнасці. Да заявы будзе неабходна прыкласці ўсяго два дакументы - копію дакумента, што пацвярджае статус юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка або фізічную асобу, а таксама праект дагавора аб прадстаўленні інтарэсаў Беларусі па пытаннях прыцягнення інвестыцый. Пры гэтым праект дагавора павінен ужо быць падпісаны патэнцыяльным інвестыцыйным агентам.

Усе астатнія падрыхтоўчыя мерапрыемствы ажыццявіць дзяржорган або выканкам. У тым ліку будзе забяспечаны разгляд заявы ў 15-дзённы тэрмін, для чаго назначаць адказную службовую асобу. Таксама прадугледжана правядзенне пасяджэння калегіі або савета дзяржоргана (выканкама) з запрашэннем патэнцыяльнага інвестыцыйнага агента або яго прадстаўніка. На калегіі можа быць прынята рашэнне заключаць дагавор ці не. Калі адказ будзе станоўчы, дзяржорган на працягу трох дзён унясе падпісаны дагавор ва ўрад. Канчатковае рашэнне па прадастаўленню паўнамоцтваў інвестыцыйнага агента будзе вынесена па выніках разгляду гэтага пытання на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

У Мінэканомікі звярнулі ўвагу на тое, што рашэнне Савета Міністраў і дагавор з'яўляюцца тэрміновымі. Пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну паўнамоцтвы інвестыцыйнага агента спыняюцца. Акрамя таго, у пэўных выпадках гэтыя паўнамоцтвы могуць быць спынены. У заключаны дагавор могуць уносіцца змяненні і дапаўненні.

Узаемадзейнічаць з інвестыцыйным агентам будзе той дзяржорган (выканкам), які заключыць з ім дагавор аб прадстаўленні інтарэсаў Беларусі па пытаннях прыцягнення ў краіну інвестыцый. Парадак такога ўзаемадзеяння будзе рэгулявацца самім дагаворам, уключаючы канкрэтызацыю прадастаўленых паўнамоцтваў і парадак іх ажыццяўлення.
Вядзенне якога-небудзь рэестра інвестыцыйных агентаў, а таксама выдача ім пасведчанняў, пастановай нумар 1448 не прадугледжваецца. -0- 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі