Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Sep 2014

Дэлегацыя савета дырэктараў ЕБРР 22-26 верасня наведае Беларусь

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя савета дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця 22-26 верасня наведае Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў беларускім прадстаўніцтве ЕБРР.

У час пяцідзённага візіту прадстаўнікі банка наведаюць Мінск, Смаргонь, Фаніпаль, Баранавічы. Савет дырэктараў ЕБРР правядзе шэраг сустрэч з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай і рэгіянальнай улады, замежнымі і лакальнымі інвестарамі, а таксама з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, каб абмеркаваць палітычнае і эканамічнае развіццё Беларусі.

ЕБРР з'яўляецца буйным інвестарам у Беларусі. Па стане на 1 верасня 2014 года банк выдзеліў больш за 1,5 млрд еўра па 66 праектах, з іх 883 млн еўра былі інвесціраваны за апошнія пяць гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі