Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Кст 2013

Дарожная карта развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам на 2014-2016 гады падпісана ў Астане

4 кастрычніка, Астана /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. План сумесных мерапрыемстваў на 2014-2016 гады па рэалізацыі Праграмы эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан на 2009-2016 гады падпісаны ў Астане па выніках перагавораў прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі старшыні беларускай і казахстанскай частак міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы і міністр па надзвычайных сітуацыях Казахстана Уладзімір Бажко.

У сумеснай заяве прэзідэнтаў змешчана даручэнне ўрадам абедзвюх дзяржаў прыняць вычарпальныя меры па эфектыўным выкананні ў поўным аб'ёме адпаведнага плана, а таксама іншых дамоўленасцей, дасягнутых у час сустрэчы на вышэйшым узроўні. Агульную каардынацыю сумеснай работы па вырашэнні гэтай задачы кіраўнікі дзяржаў усклалі на сустаршынь міжурадавай камісіі.

Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў таксама пацвердзілі цвёрды намер і ў далейшым цесна каардынаваць сумесныя намаганні па ўсебаковым паглыбленні і пашырэнні беларуска-казахстанскіх адносін. Адзначана неабходнасць прыняцця дадатковых мер для больш поўнага задзейнічання патэнцыялаў дзвюх краін у мэтах эфектыўнай рэалізацыі стратэгіі развіцця беларуска-казахстанскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Кіраўнікі дзяржаў заклікалі дзелавыя колы да большай інвестыцыйнай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі і Казахстана і выказалі гатоўнасць заахвочваць узаемавыгаднае інвестыцыйнае партнёрства.

У прысутнасці прэзідэнтаў таксама падпісаны міжурадавае пагадненне аб рэадмісіі і выканаўчы пратакол да яго, пагадненне аб парадку знаходжання грамадзян Казахстана на тэрыторыі Беларусі і грамадзян Беларусі на тэрыторыі Казахстана, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Акадэміяй дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі