Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Май 2012

Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі за 1 квартал склала $715,7 млн.

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі ў студзені-сакавіку 2012 года склала $715,7 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для параўнання: у студзені-сакавіку 2011 года сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўнае на ўзроўні $2,9 млрд.

За тры месяцы 2012 года знешні тавараабарот Беларусі склаў $22,95 млрд., павялічыўшыся ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2011 года на 22,6 працэнта. Экспарт тавараў вырас на 49,4 працэнта да $11,83 млрд., імпарт павялічыўся на 2,9 працэнта, дасягнуўшы $11,12 млрд.

Пры гэтым значны ўклад у дадатнае сальда Беларусі ў першым квартале бягучага года ўнёс гандаль таварамі з краінамі Еўрапейскага саюза. Экспарт у гэтыя краіны за студзень-сакавік вырас у 2,1 раза і дасягнуў $5,75 млрд. Імпарт з краін ЕС знізіўся на 7,3 працэнта да $1,8 млрд. Тавараабарот узрос у 1,6 раза да $7,6 млрд. Дадатнае сальда склала $3,9 млрд.

У цэлым экспарт тавараў у краіны па-за СНД за студзень-сакавік 2012 года ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2011 года павялічыўся ў 1,7 раза і склаў $6,69 млрд., імпарт з іх знізіўся на 25,6 працэнта да $3,2 млрд. Тавараабарот з краінамі па-за СНД вырас на 21 працэнт да $9,9 млрд. Сальда склалася дадатнае на ўзроўні $3,4 млрд.

У краіны СНД за студзень-сакавік 2012 года было пастаўлена тавараў на 26,4 працэнта больш, чым у студзені-сакавіку 2011 года, на суму $5,1 млрд. Імпарт тавараў з гэтых краін павялічыўся на 22,2 працэнта да $7,9 млрд . У цэлым тавараабарот з краінамі СНД склаў за тры месяцы бягучага года $13 млрд., што на 23,8 працэнта больш, чым у студзені-сакавіку 2011 года. Сальда склалася адмоўнае ў памеры $2,7 млрд.

Экспарт беларускіх тавараў у краіны Мытнага саюза павялічыўся на 21,3 працэнта да $3,8 млрд., імпарт з гэтых краін вырас на 34,4 працэнта, склаўшы $7,4 млрд. Тавараабарот з краінамі МС узрос на 29,6 працэнта да $11,3 млрд. Адмоўнае сальда склала $3,6 млрд.

Тавараабарот з Расіяй вырас на 29,3 працэнта да $11,1 млрд. Экспарт павялічыўся на 19,8 працэнта да $3,65 млрд., імпарт вырас на 34,6 працэнта да $7,4 млрд. Адмоўнае сальда склалася на ўзроўні $3,7 млрд.

У Казахстан было пастаўлена беларускіх тавараў на суму $181 млн., што на 61,9 працэнта больш, чым у студзені-сакавіку 2011 года. Імпарт з гэтай краіны знізіўся на 5 працэнтаў і склаў $34 млн. У цэлым тавараабарот з Казахстанам у студзені-сакавіку бягучага года павялічыўся на 45,7 працэнта да $215 млн. Дадатнае сальда склала $147 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі