У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Ліс 2011

Дадатковыя стымулы для развіцця інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці будуць створаны ў Беларусі ў 2012 годзе

15 лістапада, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Дадатковыя стымулы для развіцця інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці будуць створаны ў Беларусі ў 2012 годзе, паведаміў сёння на адкрыцці пленарнага пасяджэння Беларускага інавацыйнага тыдня прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дадаткова прапануецца моцны пакет стымулаў для інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Для рэальнага сектара эканомікі зніжаецца стаўка падатку на прыбытак з 24 працэнтаў да 18 працэнтаў. Разам з укараненнем механізма пераносу страт на будучы перыяд, паскоранай амартызацыі і зніжэння падаткаў для малога і сярэдняга бізнесу ў распараджэнні беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый зможа застацца дадаткова каля Br2 трлн. Гэтыя сродкі будуць накіраваны на развіццё прадпрыемстваў.

Прэм'ер-міністр таксама нагадаў, што кіраўніком дзяржавы падтрыманы прапановы па змяненню Падатковага кодэкса ў частцы вызвалення ад падатку на прыбытак інавацыйнай прадукцыі, вызваленне ад падаткаў на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку тэхнапаркаў і цэнтраў трансферу тэхналогій. Дадатковая лібералізацыя адбудзецца і ў аплаце працы вучоных. Па рашэнню кіраўніка дзяржавы, прынятым у гэтым годзе, на працягу пяці гадоў вызваляецца ад падатку прыбытак, атрыманы ад перадачы маёмасных правоў на аб'екты прамысловай уласнасці. Для стымулявання вынаходнікаў і вучоных на заканадаўчым узроўні прадугледжана, што аўтарам, у тым ліку ў сферы навукі, будзе накіроўвацца не менш як 40 працэнтаў сродкаў, атрыманых ад перадачы маёмасных правоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску