Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Aug 2012

Чэшская кампанія "Доправа" зацікаўлена ўдзельнічаць у рэканструкцыі беларускіх электрастанцый

5 жніўня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Чэшская кампанія "Доправа" зацікаўлена ўдзельнічаць у праектах па рэканструкцыі беларускіх электрастанцый. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Кантрольнай камісіі Палаты дэпутатаў Чэхіі, старшыня Кампартыі Чэхіі і Маравіі Войцех Філіп, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Кампанія "Доправа", кіраўнік якой таксама прыехаў у Беларусь, займаецца як рэканструкцыяй электрастанцый, так і будаўніцтвам чыгунак, аўтабанаў і г.д. Гэта фірма ажыццяўляла розныя праекты ў Расіі, Балгарыі і іншых краінах.

У ходзе свайго візіту ў Беларусь Войцех Філіп плануе таксама наведаць Брэст, дзе сустрэнецца з губернатарам Брэсцкай вобласці і мясцовымі прадпрымальнікамі, пабывае ў СЭЗ. Затым чэшскі парламентарый вернецца ў Мінск, дзе ў яго запланавана сустрэча ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

14 жніўня Войцех Філіп сустрэўся з намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі Таццянай Голубевай і намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Валянцінай Кавалёвай.

Як расказала журналістам Таццяна Голубева, абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах. У беларускім парламенце існуюць група па ўзаемадзеянню з чэшскімі калегамі. Акрамя таго, з'яўляючыся першым сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі, Таццяна Голубева ўзаемадзейнічае са старшынёй Кампартыі Чэхіі і Маравіі на міжнароднай палітычнай арэне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі