У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Врс 2014

Чатыры буйныя кантракты падпісаны на беларуска-малдаўскім бізнес-форуме ў Кішынёве

24 верасня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Чатыры кантракты паміж буйнымі прадпрыемствамі Беларусі і Малдовы падпісаны на праведзеным сёння ў Кішынёве беларуска-малдаўскім бізнес-форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кампанія Stadler Minsk як правапераемнік прадпрыемства "Белкамунмаш" падпісала з Упраўленнем гарадскога электрычнага транспарту Кішынёва пагадненне аб пастаўках машынакамплектаў і сумеснай вытворчасці тралейбусаў у сталіцы Малдовы да 2018 года.

Акрамя таго, падпісаны кантракт паміж РУП "Смаргонскі аўтаагрэгатны завод" і ТАА "Аграферматэх" на пастаўку трактаракамплектаў для прамысловай зборкі садова-вінаградарскіх трактароў у Малдове, кантракт паміж ААТ "Керамін" і сумесным прадпрыемствам гандлёвая кампанія "Керамін-Малдова" на пастаўку керамічнай пліткі і сантэхнічных вырабаў, а таксама кантракт аб супрацоўніцтве паміж ААТ "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка" і Ціраспальскім вінна-каньячным заводам "Квінт".

Беларуска-малдаўскі бізнес-форум арганізаваны гандлёва-прамысловымі палатамі дзвюх краін у рамках афіцыйнага візіту ў Малдову Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 24-25 верасня. У рабоце бізнес-форуму прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі Малдовы Андрыян Канду, прэзідэнт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, прэзідэнт ГПП Малдовы Валерый Лазэр, прадстаўнікі профільных ведамстваў дзвюх краін, у тым ліку Мінсельгасхарча і Мінгандлю Беларусі.

Ад дзелавых колаў з малдаўскага боку ў рабоце форуму ўдзельнічалі прадстаўнікі больш як 100 кампаній, з беларускага - больш як 40 прадстаўнікоў буйнейшых прадпрыемстваў і кампаній, у прыватнасці МАЗа, Беларускай нафтавай кампаніі, Мінскага трактарнага завода, "Гомсельмаша", "Кераміна", "Белкамунмаша", Мінскага завода вінаградных він, Барысаўскага мясакамбіната.

У час форуму прайшлі прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу Беларусі і Малдовы. Размова ішла аб умовах доступу на рынак Еўрапейскага саюза і Мытнага саюза прадукцыі сумесных прадпрыемстваў Беларусі і Малдовы, а таксама аб вопыце стварэння і функцыянавання лагістычных цэнтраў.

25 верасня прадстаўнікі беларускіх фірм і кампаній наведаюць шэраг прадпрыемстваў Малдовы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс