Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Dec 2010

Часопіс The Banker прызнаў Беларусбанк лепшым банкам Беларусі ў 2010 годзе

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы эканамічны часопіс The Banker прызнаў ААТ "ААБ Беларусбанк" лепшым банкам Беларусі ў 2010 годзе. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў банку.

Тут адзначылі, што атрыманне гэтай узнагароды чарговы раз пацвердзіла прызнанне сусветнай фінансавай супольнасцю дасягненняў ААТ "ААБ Беларусбанк", а таксама выбранай стратэгіі на знешнім і ўнутраным фінансавых рынках.

У 2010 годзе Беларусбанк прызнаваўся ўжо лепшым банкам у Рэспублікцы Беларусь такімі вядомымі міжнароднымі фінансавымі выданнямі, як Euromoney, Global Finance, emeafinance і Business New Europe.

The Banker - вядучы ў свеце штомесячны часопіс аб банкінгу, фінансах і рынках капіталу, чытачамі якога з'яўляюцца больш як 45 000 кіраўнікоў сусветных фінансавых інстытутаў.

Цырымоніі ўзнагароджання лепшых банкаў праводзяцца кожны год. Часопісам адзначаюцца фінансавыя інстытуты з найлепшымі паказчыкамі на рэгіянальным узроўні, а таксама вядучыя банкі больш як у 100 краінах свету.

ААТ "ААБ Беларусбанк" - буйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якая прапануе сваім кліентам больш як 100 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў, у тым ліку па разлікова-касаваму абслугоўванню, крэдытаванню, дэпазітных аперацыях, лізінгу, факторынгу, інкасацыі, міжнародных і міжбанкаўскіх разліках, валютна-абменных канверсоўных аперацыях, аперацыях з банкаўскімі карткамі, кансалтынгавыя і дэпазітарныя паслугі. У структуры банка 6 тэрытарыяльных упраўленняў, 55 філіялаў, 1842 аддзяленні, 81 цэнтр банкаўскіх паслуг.

Па выніках студзеня-чэрвеня 2010 года на долю Беларусбанка прыпадала 44 працэнты актываў беларускіх банкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі