Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Nov 2013

Бізнесмены Габона і Бразіліі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнесмены Габона і Бразіліі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У знешнепалітычным ведамстве растлумачылі, што 12-13 лістапада ў час візіту ў Рэспубліку Габон беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам міністэрстваў прамысловасці і шахт, аховы здароўя, абароны, эканомікі, занятасці і ўстойлівага развіцця, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, рамесніцтва і гандлю. У ходзе гэтых сустрэч бакамі абмяркоўваліся шляхі развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязей, кантактаў у галіне аховы здароўя, адукацыі, турызму.

Адбыліся таксама перагаворы беларускай дэлегацыі з прэзідэнтам гандлёва-эканамічнай палаты Габона. Праведзена кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам габонскіх дзелавых колаў. Прадстаўнікі РУП "Мінскі трактарны завод" і ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" правялі прэзентацыі вытворчых і экспартных магчымасцей сваіх прадпрыемстваў.

Акрамя таго, прайшлі сустрэчы з бізнесменамі Габона. Па выніках візіту дасягнута дамоўленасць аб наведванні Беларусі ў 2014 годзе дэлегацыяй дзелавых колаў Габона з мэтай падбору камерцыйных партнёраў, абмену вопытам у сферы дрэваапрацоўкі, агра- і экатурызму, развіцця двухбаковай дагаворна-прававой базы, прапрацоўкі іншых перспектыўных напрамкаў беларуска-габонскага супрацоўніцтва.

У МЗС таксама расказалі, што 13 лістапада ў горадзе Белен (штат Пара) у час візіту беларускай дэлегацыі ў Бразілію адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур'янава з губернатарам штата Пара Сімаа Жатэнэ. У ходзе размовы абмеркаваны пытанні развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і штатам Пара. Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі прадставіў інфармацыю аб экспартных магчымасцях беларускай эканомікі. Губернатар выказаў зацікаўленасць бразільскага боку ў супрацоўніцтве ў галіне паставак у Бразілію сельскагаспадарчай і велікагрузнай тэхнікі, а таксама ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў па яе вытворчасці.

Сімаа Жатэнэ прыняў запрашэнне Аляксандра Гур'янава ажыццявіць рабочы візіт у Беларусь разам з дэлегацыяй бразільскіх бізнесменаў. Прадстаўнікі Бразіліі маюць намер наведаць вядучыя беларускія прадпрыемствы, азнаёміцца з выпускаемай імі прадукцыяй і заключыць пагадненні аб супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі