Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Кст 2014

Бізнесмены больш як з 20 краін прымуць удзел у інвестфоруме "Магілёўская вобласць - шлях да поспеху"

16 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Бізнесмены больш як з 20 краін прымуць удзел у VII Міжнародным інвестыцыйным форуме "Магілёўская вобласць - шлях да поспеху", які пройдзе ў Магілёве 5-7 лістапада. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Яўген Якімаў.

З 500 разасланых запрашэнняў ужо сто прадстаўнікоў бізнес-колаў і дэлегацый пацвердзілі свой удзел. У іх ліку інвестары з Расіі, Украіны, Кітая, Германіі, Польшчы, Ірландыі, Сербіі, Фінляндыі, Латвіі. "Пры падрыхтоўцы інвестфоруму праведзена вялікая папярэдняя работа, і мы плануем падпісаць інвестдагаворы на $150 млн па рэалізацыі буйных праектаў у энергетыцы, будаўніцтве, сельскагаспадарчай вытворчасці, ЖКГ. Прыкладна на такую ж суму плануецца падпісаць і пратаколаў аб намерах па рэалізацыі інвестпраектаў", - сказаў Яўген Якімаў.

Мерапрыемства праводзіцца раз у два гады і збірае прадстаўнікоў вядомых сусветных банкаў, еўрапейскіх бізнес-арганізацый, рэгіянальных і рэспубліканскіх органаў улады, гандлёва-прамысловых палат замежных дзяржаў, органаў кіравання. Галоўнай, а таксама самай наведвальнай і папулярнай падзеяй форуму стане выстаўка-прэзентацыя інвестыцыйных і інавацыйных праектаў рэгіёна, на якой будуць прадстаўлены лепшыя прапановы па прыярытэтных напрамках развіцця вобласці.

"Ужо сёння можна адзначыць высокі ўзровень праяўленай зацікаўленасці да гэтага мерапрыемства з боку прадпрымальнікаў як Еўрасаюза, так і краін СНД, інстытутаў вышэйшай улады і міжнароднай бізнес-эліты менавіта з прычыны яго значнага эканамічнага складніка", - адзначыў Яўген Якімаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі