У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Снж 2014

Бізнес-супольнасць гатова сумесна з дзяржавай паляпшаць сітуацыю ў эканоміцы Беларусі

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес-супольнасць гатова сумесна з дзяржавай паляпшаць сітуацыю ў эканоміцы Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня РГА "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя" Аляксандр Швец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Швеца, сітуацыя, якая склалася ў эканоміцы, - абсалютна натуральны вынік знешніх фактараў, якія мацней за ўсё ўдарылі па экспарцёрах. "Разумеючы і прымаючы пад увагу знешнія выклікі, абумоўленыя, перш за ўсё, нестабільнасцю развіцця эканомік нашых галоўных гандлёвых партнёраў - Расіі і Украіны - прадпрымальнікі гатовы ўзаемадзейнічаць з дзяржавай па выпраўленні сітуацыі ў беларускай эканоміцы", - сказаў Аляксандр Швец.

"Цяпер усе - і дзяржава, і насельніцтва, і бізнес - вымушаны заплаціць сваю долю выдаткаў. І, думаю, ніхто не супраць. Такое жыццё, такая сучасная спецыфіка развіцця эканамічных працэсаў", - адзначыў ён.

Свае прапановы бізнес-саюзы выклалі ў пісьме, якое накіравалі ў адрас віцэ-прэм'ера, старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі Пятра Пракаповіча. Паводле інфармацыі старшыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Уладзіміра Карагіна, гэта, у прыватнасці, прапанова не распаўсюджваць трыццаціпрацэнтны падатак на набыццё валюты для пагашэння валютных крэдытаў, заключаных да 20 снежня 2014 года, а таксама для пагашэння крэдытнай запазычанасці па таварных крэдытах, па якіх да 20 снежня заключаны дагаворы і атрымана прадукцыя.

Прадпрымальнікі просяць прызнаць сітуацыю з выплатай крэдытаў форс-мажорнай і дазволіць камерцыйным банкам перагледзець умовы і тэрміны вяртання валютных крэдытаў без прымянення штрафных санкцый. Прапануецца дазволіць экспарцёрам зменшыць памер абавязковага продажу валюты на сумы, накіраваныя на набыццё імпартнай сыравіны і матэрыялаў для вытворчасці прадукцыі. У дакуменце змешчана просьба дазволіць суб'ектам гаспадарання павялічваць цэны да ўзроўню, які забяспечвае як мінімум пакрыццё ўласных выдаткаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску