Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Врс 2014

Будаўніцтва Беларускай АЭС перайшло ў надземную стадыю

2 верасня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Узвядзенне атамнай электрастанцыі перайшло ў надземную стадыю будаўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РУП "Беларуская атамная электрастанцыя".

На энергаблоку нумар 1 БелАЭС зманціраваны 1-ы блок унутранай ахоўнай абалонкі. "Гэта падзея па значнасці параўнальна з заліваннем "першага бетону". Мантаж унутранай ахоўнай абалонкі - адзін з вузлавых момантаў будаўніцтва. Тым самым мы выйшлі на мантаж надземнай часткі станцыі", - растлумачыў генеральны дырэктар РУП "Беларуская АЭС" Міхаіл Філімонаў.

Паводле яго слоў, унутраная ахоўная абалонка (УАА) будуецца метадам узбуйняльнага мантажу, які дасць магчымасць узвесці рэактарнае аддзяленне якасна і ў тэрмін.

"Узбуйняльны мантаж - вельмі эфектыўны метад, які ўпершыню быў прыменены на будаўніцтве Запарожскай АЭС, а затым выкарыстоўваўся пры ўзвядзенні станцый на тэрыторыі ўсяго былога Савецкага Саюза. На жаль, потым пра яго незаслужана забылі. Аднак трэст РАССЭМ змог захаваць тэхналогію і прымяніць на практыцы метад узбуйняльнага мантажу УАА на будаўніцтве Новаваронежской АЭС. Дарэчы, кіруе кампаніяй ураджэнец Беларусі Уладзімір Масальскі", - паведаміў гендырэктар РУП "БелАЭС".

Як падкрэсліў Міхаіл Філімонаў, мантаж першага блока УАА выкананы дакладна па графіку.

Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Для яе будаўніцтва выбраны праект "АЭС-2006", які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АБЭ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі