Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Крс 2014

Брэсцкі завод "Цветатрон" у 2014 годзе павялічыць пастаўкі для абароннай прамысловасці Расіі больш як у 2 разы

4 красавіка, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Брэсцкі завод "Цветатрон" у 2014 годзе павялічыць пастаўкі для абароннай прамысловасці Расіі больш як у 2 разы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар завода Аляксандр Стрыбук.

Калі ў 2013 годзе выручка прадпрыемства ад экспарту склала $430 тыс., то ў бягучым годзе партфель заказаў ад расійскай абароннай прамысловасці ацэньваецца ўжо ў $1 млн. Прычым размова ідзе не аб пробных партыях, як гэта было раней, а аб паўнацэнных кантрактах. Геаграфія паставак шырокая: ад заходніх граніц да Далёкага Усходу.

Ваенная прадукцыя ў свой час складала аснову вытворчасці завода, адзначыў Аляксандр Стрыбук. Пасля канверсіі пачатку 90-х гадоў яе выпуск быў згорнуты і адноўлены толькі праз дзесяцігоддзе. Прадугледжваецца, што ў перспектыве доля камплектуючых вырабаў для электронных сістэм ВПК складзе не менш як чвэрць агульнага аб'ёму вытворчасці.

Ёсць што прапанаваць і прадстаўнікам самай мірнай прафесіі - хлебаробам. Бартавыя інфармацыйна-кіруючыя сістэмы для збожжаўборачных машын, распрацаваныя тут яшчэ чвэрць стагоддзя таму, удасканалілі. Цяпер яны сталі ўніверсальнымі і могуць у залежнасці ад праграмы прымяняцца на любой тэхніцы. У 2013 годзе прыборамі брэсцкага завода былі ўкамплектаваны амаль 80 працэнтаў камбайнаў "Гомсельмаша". Цяпер, паводле слоў дырэктара, вядуцца перагаворы аб магчымасці паставак новых электронных блокаў на завод "Растсельмаш".

У 2013 годзе "Цветатрон" вырабіў прадукцыі на Br37 млрд (103 працэнты да ўзроўню 2012 года). У 2014 годзе плануецца выпусціць прадукцыі ў супастаўных цэнах на Br47,5 млрд (рост павінен скласці 109 працэнтаў). У сувязі з пашырэннем аб'ёмаў вытворчасці на заводзе прадугледжваецца павялічыць колькасць асноўных рабочых. А вось кіраўніцкі апарат будуць аптымізаваць, паведаміў кіраўнік прадпрыемства. Цяпер працоўны калектыў завода складаецца з 270 работнікаў.

Завод "Цветатрон" быў створаны ў 1983 годзе як буйны вытворца радыёэлектронных кампанентаў і спецтэхналагічнага абсталявання для патрэб радыёэлектроннай прамысловасці, а таксама тавараў народнага спажывання. Аснову вытворчай дзейнасці завода складае выпуск паўправадніковых вырабаў (дыёды, стабілітроны), вытворчасць друкарскіх плат, вырабы электроннай тэхнікі. Прадукцыя прадпрыемства выкарыстоўваецца практычна ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі: вылічальнай тэхніцы, сістэмах інфарматыкі, тэле- і радыёсувязі, фотатэхніцы, аўтамабільнай электроніцы. Раней прадпрыемства ўваходзіла ў склад навукова-вытворчага аб'яднання "Інтэграл" (Мінск).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі