У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Лют 2014

Брэнд Беларусбанка прызнаны адным з самых дарагіх у свеце

14 лютага, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Аўтарытэтнае міжнароднае фінансавае выданне The Banker апублікавала рэйтынг самых дарагіх банкаўскіх брэндаў у свеце The Top 500 Banking Brands. Упершыню айчынны банкаўскі брэнд, брэнд ААТ "ААБ "Беларусбанк", прызнаны адным з самых дарагіх у свеце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

У спісе The Top 500 Banking Brands ААТ "ААБ "Беларусбанк" размясціўся на 480 пазіцыі і ацэнены коштам $159 млн.

"Асноўным фактарам для ацэнкі кошту з'яўляецца пазнавальнасць кліентамі самога брэнда. У разліках выкарыстоўваўся шэраг такіх паказчыкаў, як дзейнасць міжнароднага бізнесу, рознічнага і карпаратыўнага бізнесу, страхаванне, кіраванне актывамі, інвестыцыйна-банкаўская дзейнасць, работа з плацежнымі карткамі", - растлумачылі ў банку.

Гісторыя Беларусбанка пачынаецца ў 1922 годзе. Сёння гэта буйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якая прапануе сваім кліентам больш як 100 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў. ААТ "ААБ Беларусбанк" з'яўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынга. Доля Рэспублікі Беларусь у статутным фондзе банка перавышае 98 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску