Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2012

Больш за сто буйных інвестыцыйных праектаў рэалізуецца ў Мінскай вобласці

29 жніўня, Нясвіж /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Больш за сто буйных інвестыцыйных праектаў рэалізуецца ў Мінскай вобласці. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да найбольш буйных з іх Барыс Батура аднёс рэалізацыю ў свабоднай эканамічнай зоне "Мінск" праекта па вытворчасці электратранспарту сумесна са швейцарскай кампаніяй Stadler (аб'ём інвестыцый ацэньваецца ў суму каля 40 млн. еўра).

Гэтымі днямі зарэгістравана кіруючая кампанія па развіццю Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку. У гэты праект будзе інвесціравана каля $5 млрд. "Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк прадугледжвае развіццё не толькі вытворчасці, але і інфраструктуры: будаўніцтва жылля, лагістычнага цэнтра", - сказаў Барыс Батура. На пляцоўцы пад Смалявічамі будуць размяшчацца высокатэхналагічныя прадпрыемствы. Ужо ёсць кампаніі, зацікаўленыя ва ўдзеле ў праекце. У прыватнасці, сярод патэнцыяльных інвестараў вытворцы тэлевізараў, легкавых аўтамабіляў. Пры стварэнні індустрыяльнага парку будзе ўлічвацца лепшы сусветны вопыт у гэтай сферы.

Акрамя таго, у Мінскай вобласці рэалізуюцца буйныя праекты ў сельскай гаспадарцы, перапрацоўчай галіне, сур'ёзныя інвестыцыі заяўлены па вытворчых аб'яднаннях "БелАЗ", "Беларуськалій". Пашырэннем вытворчасці займаюцца і прыватныя кампаніі, такія як "Аўгуст-Бел", "Хенкель-Баўтэхнік", "Косвік", "Алюмінтэхна".

Вядзецца работа па прыцягненню прамых замежных інвестыцый. У бягучым годзе ў эканоміку сталічнага рэгіёну прыцягнута каля $243 млн. замежных інвестыцый, у тым ліку каля $52 млн. прамых на чыстай аснове. "Адзначаецца рост у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года", - паведаміў Барыс Батура.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі