Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2014

Больш як $6,3 млрд укладзена ў рэалізацыю праграм развіцця энергетыкі Беларусі з 2005 года

4 сакавіка, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. У рэалізацыю праграм развіцця і мадэрнізацыі энергетыкі ў Беларусі з 2005 года ўкладзена каля $6,3 млрд. Аб гэтым 3 сакавіка паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык у час урачыстай закладкі памятнага каменя на падстанцыі 330 кВ "Маладзечна", прымеркаванай да пачатку рэалізацыі праекта па будаўніцтве сістэмы выдачы магутнасці з Беларускай АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З укладзенай сумы амаль чвэрць накіравана на сумесныя праекты з кітайскімі карпарацыямі, і беларускі бок вельмі задаволены вынікамі рэалізацыі гэтых праектаў, сярод якіх мадэрнізацыя генерыруючых магутнасцей. Праект будаўніцтва аб'ектаў выдачы магутнасці АЭС дзеліцца на 2 чаргі і 23 пускавыя комплексы агульным коштам $340 млн. "Асаблівасць гэтага праекта ў тым, што мы павінны яго рэалізаваць, не спыняючы работу нашых асноўных ліній электраперадачы, гэта значыць, што ўсё павінна быць максімальна сінхранізавана: і першая, і другая чэргі павінны быць уведзены да моманту пуску першага энергаблока АЭС, і ў нас няма сумнення, што праект будзе рэалізаваны ў тэрмін і пры высокай якасці выкананых работ", - заявіў міністр. Цяпер прадаўжаюцца падрыхтоўчыя работы, а будаўніцтва пачнецца 15 красавіка.

"Пабудаваныя ў час рэалізацыі праекта выдачы магутнасці лініі электраперадачы праніжуць усю нашу краіну з поўначы да поўдня і з захаду на ўсход. Буйных аб'ектаў накшталт падстанцыі "Маладзечна" будзе пяць, гэту выбралі для правядзення ўрачыстасцей, але з тым жа поспехам яны маглі прайсці і ў Паставах, і ў Мінску, і ў Баранавічах, і на любым аб'екце, куды будуць заходзіць лініі электраперадачы з АЭС", - адзначыў міністр.

Гаворачы аб рэалізацыі дамоўленасці аб удзеле ў будаўніцтве аб'ектаў выдачы магутнасці беларускіх арганізацый, міністр растлумачыў, што бакі актыўна працуюць над гэтым. "Праектаванне вядзецца беларускім бокам, кітайскі генпадрадчык ужо заключыў два субпадрадныя дагаворы з беларускімі будаўніча-мантажнымі арганізацыямі, па трох вядуцца перагаворы, і ўсё гэта адбываецца на рыначнай аснове", - сказаў ён.

Уладзімір Патупчык расказаў, што крэдыт на рэалізацыю праекта выдачы магутнасці прадастаўлены кітайскім Эксімбанкам на вельмі выгадных для Беларусі ўмовах: "Крэдыт прадастаўлены на 15 гадоў, 5 гадоў ільготны перыяд, пад практычна 3 працэнты гадавых (2 працэнты гадавая стаўка, 0,5 працэнта - абслугоўванне і яшчэ 0,5 працэнта - на рызыкі). Крэдыты на такіх умовах сёння практычна немагчыма знайсці. Мы ўдзячны нашым кітайскім партнёрам за такія ўмовы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі