Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Кст 2014

Больш як 320 прадпрыемстваў з 15 краін будуць прадстаўлены на выстаўцы EnergyExpo-2014 у Мінску

10 кастрычніка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Прадукцыя больш як 320 прадпрыемстваў і арганізацый з 15 краін будзе прадстаўлена ў 2014 годзе на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" EnergyExpo. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

"Прыкладна пятая частка ўдзельнікаў - замежныя экспаненты, у тым ліку прадстаўнікі Аўстрыі, Германіі, Італіі, Кітая, Літвы, Польшчы, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі", - звярнулі ўвагу ў Мінэнерга. У структуры экспазіцыі прадугледжаны галіновыя раздзелы для міністэрстваў энергетыкі, прамысловасці, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта.

У выстаўцы прымуць удзел вядучыя прадпрыемствы энергетычнай галіны Беларусі, уключаючы ААТ "Белэнергарамналадка", РУП "Белэлектрамантажналадка", завод "Энергаабсталяванне", РУП "Белаазёрскі энергамеханічны завод". Са сваёй прадукцыяй, вядомай як у нашай краіне, так і за мяжой, пазнаёмяць прадпрыемствы і арганізацыі, якія ўваходзяць у склад ДВА "Белпалівагаз" - НВ РУП "Белгазтэхніка", РУП "Белгіпрагаз", ААТ "Навагрудскі завод газавай апаратуры". Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях прадставіць найноўшыя навукова-даследчыя распрацоўкі беларускіх вучоных.

Наведвальнікі экспазіцыі змогуць азнаёміцца з сучаснымі распрацоўкамі ў сферы энергетыкі, экалогіі і энергазберажэння вядомых замежных кампаній Siemens, Caterpillar, Turbomach, FILTER.

Выстаўка EnergyExpo з 1995 года прыцягвае ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў для энергетыкі, экалогіі, энергазберажэння і электратэхнікі і з'яўляецца адной з самых вялікіх па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі.

EnergyExpo стане адным з мерапрыемстваў XIX Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, які пройдзе ў Мінску з 14 па 17 кастрычніка ў адпаведнасці з распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі. Форум таксама ўключае IX Міжнародную спецыялізаваную выстаўку "Водныя і паветраныя тэхналогіі" (Water&Air Technologies), X Спецыялізаваную выстаўку святлотэхнічнага абсталявання "ЭкспаСвятло" (ExpoLight) і XIX Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі