Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2014

Больш як 150 прадстаўнікоў Беларусі і Туркменістана ўдзельнічаюць у бізнес-форуме ў Ашхабадзе

10 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Больш як 150 прадстаўнікоў дзвюх краін удзельнічаюць у Беларуска-туркменскім бізнес-форуме, які 10 верасня праходзіць у Ашхабадзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Туркменістане.

Форум арганізаваны беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Ашхабадзе, гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Туркменістана. У мерапрыемстве прымаюць удзел амаль 30 беларускіх суб'ектаў гаспадарання, канцэрны "Беллегпрам" і "Белдзяржхарчпрам", мінскае і магілёўскае аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-губернатар Магілёўскай вобласці Віктар Некрашэвіч.

Ад Туркменістана ў форуме прымаюць удзел прадстаўнікі 23 міністэрстваў і ведамстваў, а таксама бізнес-супольнасці. Як плануецца, пройдуць сустрэчы ў міністэрствах гандлю і знешнеэканамічных сувязей, сельскай гаспадаркі, у Саюзе прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Туркменістана. Акрамя таго, прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў правядуць двухбаковыя сустрэчы з туркменскімі партнёрамі, абмяняюцца вопытам вядзення бізнесу, абмяркуюць магчымасць заключэння ўзаемавыгадных кантрактаў.

Акрамя форуму, беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у 7-й міжнароднай выстаўцы і канферэнцыі "Асноўныя напрамкі росту энергетычнай прамысловасці Туркменістана-2014", якія 11-13 верасня адбудуцца ў Ашхабадскім выставачным палацы "Сергі Кашгі".

З дня ўстанаўлення беларуска-туркменскіх дыпламатычных адносін гэта першае такое мерапрыемства. Яно накіравана на ўзаемавыгаднае развіццё адносін паміж дзвюма краінамі ў галіне гандлю. У 2013 годзе тавараабарот Беларусі і Туркменістана быў $319,9 млн., што да 2012 года склала 134,6 працэнта. За апошнія 8 гадоў тавараабарот паміж Беларуссю і Туркменістанам вырас больш як у 20 разоў. Беларусь і Туркменістан у 2013 годзе выйшлі на новыя рубяжы ва ўзаемным гандлі і дасягнулі самага высокага выніку ў гісторыі двухбаковых адносін - чацвёртае месца па экспарце сярод краін СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі