Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Врс 2012

Больш як 120 прадстаўнікоў беларускіх і чэшскіх дзелавых колаў прынялі ўдзел у бізнес-дні Беларусі ў Чэхіі

18 верасня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Больш як 120 прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Чэхіі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, дыпламатычнага корпуса і СМІ прынялі ўдзел у бізнес-дні Беларусі, які прайшоў у чэшскім горадзе Брно ў рамках 54-й Міжнароднай машынабудаўнічай выстаўкі MSV 2012. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Чэхіі.

Мерапрыемства было арганізавана пасольствам Беларусі ў Чэхіі сумесна з Гандлёвай палатай па супрацоўніцтву з краінамі СНД, Чэхіі. "Міністэрства прамысловасці і гандлю Чэхіі, а таксама чэшскія кампаніі-спонсары выдзелілі фінансавыя сродкі на правядзенне гэтага бізнес-дня, а таксама прадаставілі магчымасць бясплатнага ўдзелу ў ім для ўсіх зацікаўленых беларускіх і чэшскіх кампаній і арганізацый", - адзначылі ў дыпламатычнай місіі.

Перад удзельнікамі сустрэчы выступілі намеснік міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі Мілан Говарка, старшыня праўлення Гандлёва-прамысловай палаты па краінах СНД Чэхіі Вацлаў Петрычак, якія высока ацанілі ўзровень двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін. З беларускага боку з агляднымі прэзентацыямі выступілі намеснік міністра прамысловасці Віталь Прыма, пасол Беларусі ў Чэхіі Васіль Марковіч і многія іншыя.

Пасля прэзентацый былі праведзены двухбаковыя перагаворы, вынікамі якіх сталі дамоўленасці аб прапрацоўцы сумесных праектаў у галіне прамысловасці, машынабудавання, энергетыкі, развіцця інфраструктуры ў Беларусі і па іншых напрамках.

На бізнес-дні Беларусі адбыліся перагаворы двух намеснікаў міністраў. "Было разгледжана шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена тэматыцы новых сумесных інвестыцыйных пректаў у машынабудаўнічай і станкабудаўнічай галінах, удзелу чэшскіх кампаній у рэалізацыі Праграмы развіцця прамысловага комплексу Беларусі на перыяд да 2020 года", - паведамілі ў пасольстве.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя наведала чэшскія кампаніі Alta і Smeral Brno, дзе абмяркоўваўся ўдзел гэтых кампаній у праектах па мадэрнізацыі і тэхнічным перааснашчэнні прадпрыемстваў машынабудаўнічага і станкабудаўнічага комплексу Беларусі, а таксама генеральнага рамонту і мадэрнізацыі прэса-ковачнага абсталявання на беларускіх прадпрыемствах.

Буйнейшая спецыялізаваная выстаўка MSV праходзіць у Брно штогод. У гэтым годзе Беларусь на выстаўцы прадстаўлена кампаніямі ВА "Беларускі аўтамабільны завод", ААТ "Кавальлітмаш",  ААТ "Вістан", ААТ "Аршанскі інструментальны завод", ААТ "Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П.М. Машэрава", ААТ "Баранавіцкі завод станкапрылад", ААТ "Беларускі металургічны завод", філіял ЗАТ "Атлант" Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, ААТ "Магілёўскі металургічны завод", ААТ "Магілёўскі металургічны завод".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі