Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Врс 2009

Больш як 100 прадпрыемстваў Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі прымуць удзел у выстаўцы ў Гродне

8 верасня, Гродна /Рычард Салата - БЕЛТА/. З 30 верасня па 2 кастрычніка ў Гродне ў спарткомплексе "Нёман" пройдзе XI шматгаліновая выстаўка-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман-2009". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле знешнеэканамічных сувязей Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

У мерапрыемстве прымуць удзел больш як 100 прамысловых прадпрыемстваў і гандлёвых арганізацый Гродзенскай вобласці, некаторых рэгіёнаў Польшчы, Літвы і Расіі, якія ўваходзяць у склад еўрарэгіёну "Нёман". Выстаўка праводзіцца з мэтай актывізацыі супрацоўніцтва паміж суб'ектамі гаспадарання гэтых краін.

На выстаўцы будуць прадстаўлены ўзоры найноўшай тэхнікі і абсталяванне для сельскагаспадарчай вытворчасці, фермерскіх гаспадарак і харчовай прамысловасці, халадзільнае і гандлёвае, упаковачна-фасовачнае абсталяванне і матэрыялы, спажывецкія тавары, бытавыя прыборы. Адбудзецца распрадажа тавараў народнага спажывання.

Арганізатарам выстаўкі з'яўляецца Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа".-0- 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі