5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Беларуская калійная кампанія" ўпершыню паставіла калій у Кітай па Паўночным марскім шляху, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БКК.
"Сёння, 5 кастрычніка, з порта Клайпеда ў Кітай упершыню прыбылі па Паўночным марскім шляху (праз воды Паўночнага Ледавітага акіяна і потым праз Берынгаў праліў) два судны з беларускім хлорыстым каліем", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Тэрмін дастаўкі грузу на гэтых суднах скараціўся ў паўтара раза ў параўнанні з традыцыйным маршрутам, істотна зменшыліся і расходы на фрахт. "Гэты смелы праект падкрэслівае імкненне БКК да пастаяннага павышэння якасці сэрвісу, але акрамя таго ўносіць значны ўклад у развіццё глабальнай стратэгічнай ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", - дадалі ў прэс-службе.
ААТ "Беларуская калійная кампанія" было заснавана ў 2013 годзе, з'яўляецца эксклюзіўным экспарцёрам калійных угнаенняў вытворчасці ААТ "Беларуськалій" і на працягу апошніх гадоў захоўвае ўпэўненае лідарства ў сусветным экспарце калійных угнаенняў.