Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Врс 2014

БКК падпісала кантракт на пастаўку калійных угнаенняў на $40 млн у Бангладэш

3 верасня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларуская калійная кампанія (БКК) і бангладэшская карпарацыя BADC падпісалі кантракт на пастаўку каля 120 тыс.т калійных угнаенняў у Бангладэш. Аб гэтым сёння журналістам у беларускім урадзе паведаміла генеральны дырэктар БКК Алена Кудравец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Учора мы падпісалі кантракт, які прадугледжвае магчымую пастаўку каля 120 тыс.т калійных угнаенняў на бангладэшскі рынак у бліжэйшы час. Першыя пастаўкі пачнуцца ўжо ў кастрычніку, калі мы плануем дзве суднавыя адгрузкі", - сказала яна.

Паводле даных, агучаных ва ўрадзе, кошт кантракта складае $40 млн.

Алена Кудравец звярнула ўвагу, што БКК працуе на рынку Бангладэш не першы год, і сістэма імпарту калійных угнаенняў у гэтай краіне пастаянна змяняецца. У мінулым годзе, напрыклад, гэта была толькі прадукцыя, што закуплялася кампаніяй BADC. У бягучым - угнаенні імпартуюць таксама прыватныя прадпрыемствы. "У БКК ужо ёсць вялікі кантракт на 120 тыс.т для прыватнага сектара Бангладэш. Заключаны ўчора - другі па ліку, і ён датычыцца дзяржаўнага сектара. Такім чынам, мы ахопліваем усе нішы бангладэшскага рынку", - канстатавала Алена Кудравец.

Паводле яе слоў, кантракт падпісаны на выгадных для бакоў умовах. У ім, у прыватнасці, закладзена формула цаны, па якой плануецца працаваць. "Кошт канкрэтнай партыі залежыць ад цаны, якая складваецца на сусветным рынку ў той ці іншы момант. Бліжэй да пастаўкі яна будзе ўжо дакладна вядома", - адзначыла гендырэктар БКК.

Цяпер у Беларусі знаходзіцца дэлегацыя Бангладэш. У яе складзе прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і кіраўнік праўлення дзяржаўнай кампаніі BADC.

Беларуская калійная кампанія была заснавана ў красавіку 2005 года рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Вытворчае аб'яднанне "Беларуськалій" (са жніўня 2010 года - ААТ "Беларуськалій") (Беларусь) і адкрытым акцыянерным таварыствам "Уралкалій" (Расія). У другой палавіне 2013 года кіраўніцтва "Уралкалія" заявіла аб спыненні рэалізацыі сваёй прадукцыі праз сумеснага трэйдара "Беларуская калійная кампанія" і адначасовай змене стратэгіі продажаў. Са жніўня 2013 года БКК нацэлена на незалежнае пашырэнне беларускіх калійных угнаенняў на знешніх рынках.

ААТ "Беларуськалій" - адзін з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. Паводле даных Міжнароднай асацыяцыі ўгнаенняў, на яго долю прыпадае сёмая частка сусветнага аб'ёму вытворчасці калійных угнаенняў. "Беларуськалій" экспартуе прадукцыю больш як у 70 краін. У склад прадпрыемства ўваходзяць чатыры рудаўпраўленні, а таксама дапаможныя і абслуговыя падраздзяленні. 100 працэнтаў акцый ААТ "Беларуськалій" належаць дзяржаве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі