Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Врс 2013

БелГПП арганізуе візіт прадстаўнікоў дзелавых колаў у Венгрыю

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата арганізуе візіт прадстаўнікоў дзелавых колаў у сталіцу Венгрыі Будапешт, які адбудзецца 7-9 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.

Бізнес-паездка арганізавана ў рамках правядзення чацвёртага пасяджэння міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву. Акрамя таго, праграмай візіту запланаваны ўдзел у бізнес-форуме "Беларусь - Венгрыя" і дзелавых перагаворах паміж прадстаўнікамі беларускіх і венгерскіх прадпрыемстваў для ўстанаўлення ўзаемавыгадных партнёрскіх кантактаў і сувязей, абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва і магчымасцей стварэння сумесных прадпрыемстваў, а таксама для пошуку інвестараў.

Мерапрыемствы падрыхтаваны сумесна з Венгерскай гандлёва-прамысловай палатай пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Венгрыі і Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі