Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Снж 2013

БелГПП арганізуе дзелавы візіт беларускіх сельгаспрадпрыемстваў у Турцыю

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізуе дзелавы візіт прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі ў горад Стамбул (Турцыя), які адбудзецца 21-24 студзеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў сталічным аддзяленні палаты.

Мэта бізнес-паездкі - наведванне міжнародных выставак у сферы сельскай гаспадаркі, птушкагадоўлі, малочнай вытворчасці і прадуктаў харчавання Agro Eurasia Fair-2014 і Eurasia Stock Breeding-2014.

Міжнародны форум сельскай гаспадаркі і механізацыі Agro Eurasia Fair-2014 праходзіць пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі Турцыі, Саюза турэцкіх палат сельскай гаспадаркі. Выстаўка жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, малочнай вытворчасці Eurasia Stock Breeding-2014 з'яўляецца адной з галоўных падзей у Еўразіі. Яна збірае спецыялістаў у гэтай сферы і зацікаўленых асоб з многіх краін Еўропы і Азіі і дае цудоўную магчымасць для пошуку новых дзелавых партнёраў, лічаць у Мінскім аддзяленні БелГПП. Профільныя раздзелы гэтай выстаўкі ўключаюць у сябе такія тэмы, як жывёлагадоўля і авечкагадоўля, кармы, кармавыя дабаўкі для жывёл і іх вытворчасць, птушкагадоўля, ветэрынарныя службы, даільныя ўстаноўкі і халадзільныя тэхналогіі, сістэмы захоўвання даных, вытворчыя і складскія паслугі і інш.

Таксама запланавана правядзенне профільных семінараў і канферэнцый з дэманстрацыяй інавацый сельскагаспадарчага сектара.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі