Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Врс 2014

БелГПП і Федэрацыя гандлёвых палат Егіпта падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Федэрацыя гандлёвых палат Егіпта падпісалі сёння мемарандум аб супрацоўніцтве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў у час кантактна-кааперацыйнай біржы беларускіх і егіпецкіх дзелавых колаў заявіў, што гэты мемарандум дасць магчымасць бакам больш актыўна ўдзельнічаць у выстаўках, рэгулярна весці абмен бізнес-місіямі, дзелавой інфармацыяй.

У кантактна-кааперацыйнай біржы прынялі ўдзел прадстаўнікі 12 кампаній Егіпта розных сектараў эканомікі. Бізнесмены зацікаўлены наладзіць дзелавое супрацоўніцтва з беларускімі вытворцамі горназдабыўнога абсталявання, сельскагаспадарчай тэхнікі, аўтатранспарту. Інтарэс таксама выклікае дрэваапрацоўка, сельская гаспадарка, турызм і гандаль.

Міхаіл Мятлікаў адзначыў, што кампаніям з Егіпта прапануецца больш актыўна прадстаўляць сваю прадукцыю на выстаўках, якія будуць праходзіць у Беларусі ў гэтым і наступным годзе.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Егіптам за сем месяцаў 2014 года дасягнуў амаль $90 млн. Старшыня БелГПП звярнуў увагу, што паказчык расце, чаму садзейнічала, акрамя іншага, тое, што многія беларускія прадпрыемствы ў папярэднія гады былі пастаяннымі ўдзельнікамі Каірскага міжнароднага кірмашу і пашыралі дзякуючы гэтаму свае дзелавыя кантакты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі