Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Mar 2014

БелГПП і БАМАП падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

31 сакавіка, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў "БАМАП" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.

Свае подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік Беларускай ГПП Вячаслаў Рэўт і намеснік генеральнага дырэктара асацыяцыі Генадзь Бальцэвіч.

Бакі плануюць ажыццяўляць сумесны падбор, апрацоўку і распаўсюджванне інфармацыі аб знешнеэканамічнай і прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі і іншых краінах, а таксама абмен данымі, распаўсюджванне звестак аб экспартным, прамысловым і навукова-тэхнічным патэнцыяле нашай краіны. Акрамя таго, арганізацыі будуць аказваць падтрымку беларускім малым і сярэднім прадпрыемствам у арганізацыі экспарту сваёй прадукцыі і прыцягненні замежных інвестыцый.

БелГПП і БАПАМ маюць намер займацца арганізацыяй і правядзеннем у Беларусі і іншых краінах прэзентацый айчынных юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама арганізоўваць іх удзел у выстаўках, якія праводзяцца ў краіне і за мяжой. Гэтыя арганізацыі таксама плануюць самі прымаць удзел у арганізацыі, падрыхтоўцы і правядзенні выставак беларускіх тавараў у іншых краінах, экспазіцый замежных дзяржаў у Беларусі, канферэнцый і конкурсаў.

Бакі будуць займацца папулярызацыяй стабільнага інвестыцыйнага клімату ў краіне, садзейнічаць прасоўванню беларускіх тавараў за мяжу і даследаваць замежныя рынкі збыту.

Беларуская гандлёва-прамысловая палата - гэта добраахвотнае аб'яднанне юрыдычных асоб і ІП. Гэта дзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, створаная для садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва ў Беларусі, інтэгравання яе эканомікі ў сусветную гаспадарчую сістэму, стварэння спрыяльных умоў для ўмацавання знешнеэканамічных сувязей суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці з замежнымі партнёрамі.

Асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозак "БАМАП" створана ў 1992 годзе па ініцятыве 24 аўтатранспартных прадпрыемстваў рэспублікі. Цяпер арганізацыя аб'ядноўвае ў сваіх радах больш як 1100 аўтамабільных перавозчыкаў, якія з'яўляюцца членамі асацыяцыі, кандыдатамі ў яе члены, карыстальнікамі кніжак МДП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі