Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Oct 2014

"Белэнерга" і германскае агенцтва ДЕНА будуць развіваць супрацоўніцтва ў электраэнергетычнай сферы

14 кастрычніка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. ДВА "Белэнерга" і Германскае энергетычнае агенцтва (ДЕНА) падпішуць сёння ў Мінску мемарандум аб узаемаразуменні, паведаміў журналістам першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Леанід Шанец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы германскія калегі актыўна працуюць з аднаўляльнымі крыніцамі энергіі. Іх вопыт будзе вельмі важным і павучальным для Беларусі", - адзначыў першы намеснік кіраўніка ведамства.

Мэтай дакумента, які плануецца падпісаць, з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва ў электраэнергетычнай сферы, а менавіта ў павышэнні энергаэфектыўнасці і выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі на тэрыторыі Беларусі. Асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва стануць распрацоўка сумесных прапаноў па ўкараненні новых перадавых тэхналогій у сферы цепла- і электразабеспячэння, развіццё электрычных сетак. Таксама плануецца абменьвацца інфармацыяй аб электраэнергетычным сектары, уключаючы даступныя інвестыцыйныя праекты. Акрамя таго, разглядаецца магчымасць навучання і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у сферы выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. Леанід Шанец звярнуў увагу, што па выніках сённяшняй сустрэчы прадугледжваецца стварэнне рабочай групы, "каб знайсці адзіныя падыходы і агульныя інтарэсы па рэалізацыі сумеснага праекта".

У Мінску праводзіцца пасяджэнне Беларуска-германскага энергетычнага форуму, які з'яўляецца адным з мерапрыемстваў XIX Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. Ён будзе прадаўжацца ў сталіцы па 17 кастрычніка. Форум таксама ўключае выстаўку EnergyExpo, IX Міжнародную спецыялізаваную выстаўку "Водныя і паветраныя тэхналогіі" (Water & Air Technologies), X Спецыялізаваную выстаўку святлотэхнічнага абсталявання "Экспасвятло" (ExpoLight) і XIX Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі