Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Кст 2013

"Белэксімгарант" і Укрэксімбанк заключылі пагадненне аб экспартным страхаванні

7 кастрычніка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання "Белэксімгарант" і публічнае акцыянернае таварыства "Дзяржаўны экспартна-імпартны банк Украіны" падпісалі генеральнае пагадненне аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў кампаніі "Белэксімгарант".

Пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва дзяржаўных фінансавых устаноў Украіны і Беларусі ў сферы страхавання экспартных крэдытаў і інвестыцый. Галоўнай мэтай супрацоўніцтва з'яўляецца павелічэнне тавараабароту паміж краінамі і рэалізацыя інвестыцыйных праектаў.

"Укрэксімбанк высока цэніць пачатак супрацоўніцтва з кампаніяй "Белэксімгарант", - адзначыў старшыня праўлення АТ "Укрэксімбанк" Віталь Белавус. - Падпісанне генеральнага пагаднення паміж нашымі кампаніямі з'яўляецца лагічным працягам цесных адносін, якія склаліся ў эканамічнай і інвестыцыйнай сферы паміж дзвюма дзяржавамі".

У бліжэйшы час бакі маюць намер перавесці гэта пагадненне ў практычную плоскасць, пачынаючы з кансультацый, абмену інфармацыяй і заканчваючы рэалізацыяй буйных інвестыцыйных праектаў.

"Місія Укрэксімбанка і "Белэксімгаранта" - гэта развіццё тавараабароту паміж Беларуссю і Украінай, у чым зацікаўлены бізнесмены нашых краін, - адзначыў генеральны дырэктар "Белэксімгаранта" Генадзь Міцкевіч. - Інструмены, якія маюць нашы фінансавыя інтытуты, будуць дапаўняць адзін аднаго, і мы гатовы абменьвацца вопытам у рамках экспартнага страхавання і экспартнага крэдытавання для ўмацавання эканамічных сувязей. Таму вельмі спадзяёмся на цеснае супрацоўніцтва з Укрэксімбанкам, адным з буйнейшых банкаў Украіны, на пастаяннай аснове ў рамках ажыццяўлення канкрэтных праграм".

Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання "Белэксімгарант" - адзін з буйнейшых страхоўшчыкаў Беларусі са 100 працэнтным дзяржаўным капіталам. Надзелены выключным правам ажыццяўляць страхаванне экспартных рызык ад імя Рэспублікі Беларусь. Аб'ём застрахаваных экспартных крэдытаў і інвестыцый перавысіў $2 млрд. "Белэксімгарант" з'яўляецца членам Пражскага клуба Міжнароднага саюза страхоўшчыкаў крэдытаў і інвестыцый з 2002 года.

Публічнае акцыянернае таварыства "Дзяржаўны экспартна-імпартны банк Украіны" - універсальная крэдытна-фінансавая ўстанова са 100 працэнтным дзяржаўным капіталам. Уваходзіць у групу буйнейшых сістэмных банкаў Украіны, мае самую разгалінаваную ва Украіне сетку банкаў-карэспандэнтаў. АТ "Укрэксімбанк" паспяхова супрацоўнічае з такімі вядучымі міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, як Сусветны банк, ЕБРР, KfW, NIB, IFC, з буйнымі замежнымі банкамі і фінансава-крэдытнымі інстытутамі. Дзякуючы бездакорнай рэпутацыі на міжнародных фінансавых рынках і пазітыўным вынікам шматгадовай дзейнасці ў галіне экспартнага фінансавання банк дасягнуў прызнання як прамы пазычальнік і гарант 35 вядучымі экспартна-крэдытнымі агенцтвамі свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі