Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Кст 2014

"Белэксімгарант" і французскае агенцтва COFACE падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання "Белэксімгарант" і французскае агенцтва па страхаванні экспартных рызык COFACE падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Дакументам прадугледжваецца абмен інфармацыяй, практычным вопытам і развіццё супрацоўніцтва паміж "Белэксімгарантам" і агенцтвам COFACE па пытаннях страхавых аперацый і пакрыцця экспартна-імпартных рызык пры здзелках паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін.

Акрамя таго, у дыпмісіі паведамілі, што ў час перагавораў паміж першым намеснікам гендырэктара "Белэксімгаранта" Міхаілам Альшанскім і дырэктарам агенцтва COFACE Крыстофам Віпрэ дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі ўзаемных візітаў прадстаўнікоў дзвюх кампаній для абмеркавання магчымасцей далейшага развіцця супрацоўніцтва. Былі абмеркаваны і пытанні магчымага павышэння рэйтынгу Беларусі па класіфікацыі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі