Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Чэр 2012

"Белэксімгарант" і экспартнае крэдытнае агенцтва Італіі SACE падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белэксімгарант" і экспартнае крэдытнае агенцтва Італіі SACE SpA падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве на двухгадовы перыяд. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Дакумент прадугледжвае наладжванне абмену ацэнкамі макраэканамічнай сітуацыі і рыначнай кан'юнктуры, а таксама неканфідэнцыяльнай інфармацыяй аб суб'ектах гаспадарання, узаемнае кансультаванне па прававых аспектах здзелак, аналіз рызык і маніторынг трансакцый па экспартнаму фінансаванню, садзейнічанне ў пытаннях кіравання плацяжамі і спагнання належных сродкаў.

Пагадненне падпісалі ў Рыме генеральны дырэктар РУП "Белэксімгарант" Генадзь Міцкевіч і генеральны дырэктар экспартнага крэдытнага агенцтва Італіі SACE Алесандра Кастэлана. Бакі прадметна абмеркавалі варыянты ўзаемадзеяння па сумеснаму страхаванню экспартна-імпартных аперацый у мэтах надання гандлю Беларусі і Італіі дадатковай устойлівасці і забеспячэння далейшага росту тавараабароту. Тавараабарот паміж Беларуссю і Італіяй па выніках 2011 года павялічыўся на 57,2 працэнта да $1,5 млрд. За студзень-красавік 2012 года ён таксама ўзрос у 1,5 раза да $560,9 млн.

У час візіту дэлегацыі беларускіх страхоўшчыкаў у Італію адбыліся іх сустрэчы ў Міністэрстве эканамічнага развіцця, Нацыянальнай асацыяцыі страхавых кампаній Італіі. Бакі абмеркавалі перспектыўныя формы і метады ўзаемадзеяння, прыцягнення страхавых арганізацый да рэалізацыі міждзяржаўных дамоўленасцей і дзейнасці двухбаковых механізмаў развіцця супрацоўніцтва, уключаючы міжурадавую беларуска-італьянскую камісію па эканамічнаму супрацоўніцтву.

Італьянскае экспартнае крэдытнае агенцтва SACE знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы і прапануе італьянскім экспарцёрам і банкам фінансавае суправаджэнне здзелак са 180 краінамі. У пакеце паслуг: экспартнае крэдытаванне і страхаванне крэдытаў і інвестыцый, выдача фінансавых гарантый, забеспячэння ў форме залогу і факторынг. Па выніках 2011 года ўласны капітал групы SACE склаў 6,2 млрд. еўра. Аб'ём застрахаваных SACE дзеючых здзелак італьянскіх кампаній з суб'ектамі гаспадарання Беларусі набліжаецца да 200 млн. еўра. У лютым 2012 года SACE прыняло рашэнне аб выдзяленні Беларусі чарговага плафонду гарантый у памеры 50 млн. еўра.

"Белэксімгарант" дзейнічае з 2011 года. Ажыццяўляе падтрымку айчынных прадпрыемстваў па двух напрамках: страхаванне экспартных кантрактаў беларускіх экспарцёраў, а таксама страхаванне экспартных крэдытаў, якія выдаюцца банкамі экспарцёрам або нерэзідэнтам, пакупнікам беларускай прадукцыі. З'яўляецца членам Міжнароднага саюза страхоўшчыкаў крэдытаў і інвестыцый, вывучае практыку прадастаўлення срахавога пакрыцця ў іншых краінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі