Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Кст 2014

"БелДжы" разлічвае ў 2015 годзе прадаць на ўнутраным рынку не менш як 3 тыс. аўтамабіляў

 28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае закрытае акцыянернае таварыства "БелДжы" ў 2015 годзе разлічвае прадаць на ўнутраным рынку Беларусі не менш як 3 тыс. аўтамабіляў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"За мінулы перыяд 2014 года мы рэалізавалі на ўнутраным рынку 2 тыс. аўтамабіляў. У наступным годзе плануем павялічыць гэту лічбу да трох тысяч", - растлумачылі на заводзе. Усяго за студзень-верасень 2014 года на прадпрыемстве рэалізавана амаль 7,5 тыс. аўтамабіляў, з іх 5,5 тыс. адпраўлены на знешнія рынкі (3,2 тыс. - у Расію, астатнія - у Казахстан).

Нядаўна з канвеера сышоў юбілейны дзесяцітысячны седан Gelly SC7, які плануецца экспартаваць у Казахстан.

СЗАТ "БелДжы" створана ў снежні 2011 года. У лютым 2013 года тут быў сабраны першы аўтамабіль, а ў сакавіку таго ж года пачаліся першыя продажы. Дылерскія цэнтры "БелДжы" ёсць ва ўсіх абласных цэнтрах і буйных гарадах Беларусі. Дылерская сетка прадпрыемства пастаянна расце. Штодзень "БелДжы" выпускае 60 аўтамабіляў. Гадавая вытворчая магутнасць прадпрыемства - 10 тыс. аўто.

Цяпер пад Барысавам (паміж Жодзіна і Барысавам) вядзецца будаўніцтва новага завода па выпуску легкавых аўтамабіляў. Плануецца, што аб'ект будзе ўзведзены ў два этапы, а агульны аб'ём інвестыцый складзе амаль паўмільярда долараў. На першым этапе прадугледжваецца будаўніцтва асобнага завода вытворчай магутнасцю 60 тыс. адзінак у год са стварэннем вытворчасці зваркі, афарбоўкі і зборкі кузаваў да 1 студзеня 2017 года. Да гэтага часу плануецца давесці ўзровень лакалізацыі да 30 працэнтаў, а да ліпеня 2018 года - павялічыць гэты ўзровень да 50 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі