Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Жнв 2014

БелАЗ прапануе японскім кампаніям стварыць СП па вытворчасці электрарухавікоў магутнасцю 400-1500 кВт

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" прапануе японскім кампаніям стварыць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці электрычных рухавікоў магутнасцю ад 400 кВт да 1500 кВт. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, які збірае і аналізуе прапановы беларускіх прадпрыемстваў аб супрацоўніцтве з японскімі партнёрамі.

Як адзначыў старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін на беларуска-японскай канферэнцыі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, працэс збору інфармацыі яшчэ не завершаны, аднак ужо цяпер ёсць канкрэтныя прапановы. Так, ААТ "БАТЭ" - кіруючая кампанія холдынга "Аўтакампаненты" разлічвае, што японскія тэхналогіі могуць быць прыменены пры стварэнні сумеснай вытворчасці стартараў, генератараў, антыблакіровачных сістэм. ААТ "Белшына" зацікаўлена ў супрацоўніцтве з японскімі кампаніямі ў галіне вытворчасці шын рознага прызначэння: распрацоўка абсталявання, тэхналогій, рэцэптуры шын, методыкі праектавання і распрацоўкі шын радыяльнай і дыяганальнай канструкцый. Перспектыўным напрамкам з'яўляецца стварэнне ў Беларусі вытворчасці вугляроднага валакна на аснове ПАН-прэкурсора на заводзе "Палімір" ААТ "Нафтан".

У той жа час, паводле слоў Аляксандра Шуміліна, у Беларусі ёсць вытворчасці, што выпускаюць прадукцыю, якая была б цікавая японскаму боку. У прыватнасці, ААТ "КБДЭМ-ОМА" (канструктарскае бюро оптыка-механічнага абсталявання) пастаўляе прэцызійнае оптыка-механічнае абсталяванне, аказвае паслугі па праектаванні і вырабе аптычных, оптыка-механічных вузлоў, вырабе крокавых рухавікоў.

У Токіа ў 2013 годзе прайшла выстаўка "Тэхнафранцір-2013", на якой быў прадстаўлены калектыўны стэнд ДКНТ. Навуковымі арганізацыямі Беларусі на ёй было заключана дагавораў больш як на $700 тыс. "Для Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях такі вынік, безумоўна, з'яўляецца паказальным, паколькі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Японіяй можна ацэньваць як адно з найбольш плённых", - падкрэсліў старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі