Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Снж 2014

БелАЗ паставіць у В'етнам 15 кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 45 т

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрытае акцыянернае таварыства "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" паставіць 15 кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 45 т у В'етнам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.

"Нядаўна спецыялісты вярнуліся з міжнароднага гандлёвага кірмашу "В'етнам ЭКСПА 2014", дзе правялі перагаворы з кампаніяй Au Viet Industry. Бакі дамовіліся аб пастаўцы 15 кар'ерных самазвалаў БелАЗ грузападымальнасцю 45 т у кар'ер "Апатыт В'етнам", - растлумачылі на прадпрыемстве.

У 2013 годзе ААТ "БелАЗ" паставіла 10 кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 45 т. "Цяпер прапрацоўваецца магчымасць пашырэння наменклатуры пастаўляемай тэхнікі. Магчыма, у наступным годзе пачнём пастаўкі ў В'етнам самазвалаў з большай грузападымальнасцю", - паведамілі на прадпрыемстве.

У час работы стэнда ААТ "БелАЗ" на выстаўцы "В'етнам ЭКСПА 2014" адбыўся шэраг сустрэч з прадстаўнікамі в'етнамскіх дзелавых колаў. "Гэта сведчыць аб тым, што тэхніка БелАЗ, якая добра зарэкамендавала сябе ў нядаўнім мінулым, будзе запатрабавана і ў будучым", - падкрэслілі спецыялісты. Не так даўно прадпрыемства атрымала ўзнагароду на XXII цырымоніі Саюза нацыянальных бізнес-рэйтынгаў "Экспарцёр/імпарцёр года" ў галіне знешнеэканамічнай дзейнасці.

В'етнам - адна з найбольш багатых па запасах і разнастайнасці карысных выкапняў краін Індакітайскага паўвострава. Запасы вугалю ацэньваюцца ў 130 млрд т. Самае буйное ў Паўднёва-Усходняй Азіі радовішча вугалю размешчана ў правінцыі Куангнінь (12-15 млрд т). Гэты рэгіён з'яўляецца вельмі перспектыўным рынкам збыту для многіх кампаній, што займаюцца вытворчасцю горназдабыўной і кар'ернай тэхнікі.

Беларускі аўтамабільны завод (Жодзіна) заснаваны ў верасні 1948 года. У 2010 годзе БелАЗ стаў акцыянерным таварыствам. З верасня 2012 года - ААТ "Беларускі аўтамабільны завод" з'яўляецца кіруючай кампаніяй "БелАЗ-Холдынг". БелАЗ - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічых галінах прамысловасці

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі