Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Стд 2014

"Белавія" разлічвае ўвесці паслугу duty free на борце самалётаў у 2014 годзе

24 студзеня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Нацыянальная авіякампанія "Белавія" разлічвае ўвесці паслугу па рэалізацыі тавараў бяспошліннага гандлю (duty free) на борце самалётаў у 2014 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства Ігар Чаргінец, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Я спадзяюся, што ў гэтым годзе, і нават у першай палавіне года, мы duty free на борце запусцім", - сказаў Ігар Чаргінец. Ён растлумачыў, што авіякампанія будзе атрымліваць дадатковыя даходы за кошт продажаў парфумернай прадукцыі, алкагольных напіткаў або сувеніраў, што ў сваю чаргу дасць магчымасць зніжаць тарыфы на авіябілеты.

"Белавія" да аказання адпаведнай паслугі пасажырам падрыхтавана поўнасцю - чакаецца толькі рашэнне аб мэтазгоднасці ўвядзення duty free на дзяржаўным узроўні.

РУП "Нацыянальная авіякампанія Белавія", створана 5 сакавіка 1996 года, з'яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі, у тым ліку вядучым грузавым. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і выконвае рэгулярныя рэйсы ў 42 аэрапорты краін Еўропы і Азіі. З 1997 года - правадзейны член ІATA, з 2010-га - член ERAA. Флот авіякампаніі налічвае 22 паветраныя судны, Авіяперавозчык адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі. "Белавія" ў 2013 годзе перавезла звыш 1 612 тыс. пасажыраў, што на 25,6 працэнта больш у параўнанні з 2012 годам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі