Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Ліс 2013

"Белавія" 19 снежня адкрые рэйс Мінск-Вільнюс

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная авіякампанія "Белавія" пачне выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Мінск - Вільнюс - Мінск з 19 снежня бягучага года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.

Рэгулярныя рэйсы па гэтым маршруце "Белавія" будзе выконваць з частатой восем рэйсаў у тыдзень. У панядзелак, чацвер, суботу і нядзелю будуць ранішнія рэйсы, па панядзелках і пятніцах - у 19.15, у суботу і нядзелю - у 17.10. У прэс-службе растлумачылі, што на гэтым маршруце будуць эксплуатавацца самалёты CRJ, плануемая працягласць пералёту - 40 мінут.

Як паведамлялася раней, да канца бягучага года "Белавія" плануе адкрыць рэгулярны рэйс з Мінска ў Жэневу. Таксама авіякампанія цяпер актыўна працуе над прыняццем рашэнняў, якія новыя маршруты ў краіны СНД і Еўропы адкрыць у наступным годзе.

Нацыянальная авіякампанія "Белавія", створаная ў 1996 годзе, з'яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам у Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы з Мінска, Гомеля, Гродна па 42 напрамках у 24 краіны Еўропы і Азіі. З 1997 года - правадзейны член Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010 года ўваходзіць у Асацыяцыю еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA). "Белавія" адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі.

Авіякампанія базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе цяпер рэгулярныя рэйсы ў 44 аэрапорты краін Еўропы і Азіі. Флот авіякампаніі налічвае 21 паветранае судна (шэсць Boeing-737/500, шэсць Boeing-737/300, два Embraer 175, чатыры CRJ-100 / CRJ-200, тры Ту-154М).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі