Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Жнв 2013

"Белавія" 16 жніўня перавезла мільённага пасажыра ў 2013 годзе

16 жніўня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Колькасць пасажыраў, перавезеных Нацыянальнай авіякампаніяй "Белавія" ў бягучым годзе, дасягнула аднаго мільёна чалавек, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці РУП "Нацыянальная авіякампанія "Белавія" Ігар Чаргінец уручыў мільённаму пасажыру сертыфікат на два авіябілеты на рэгулярныя рэйсы па любым напрамку маршрутнай сеткі авіякампаніі. Шчасліўчыкам стала маладая беларуска, пасажырка рэйса Мінск-Лондан, якая накіроўваецца на вучобу. Таксама ў якасці бонусу замест эканомкласа дзяўчына сёння паляціць бізнес-класам.

"Мы перасягнулі планку адзін мільён пасажыраў у год упершыню ў снежні 2011 годзе, у 2012 годзе дасягнулі гэтага паказчыка ўжо ў верасні, у гэтым годзе - у жніўні. За першыя сем месяцаў 2013 года перавезлі на 26,1 працэнта пасажыраў больш, чым за такі ж перыяд у мінулым годзе. Рост пасажырапатоку стаў магчымы дзякуючы павелічэнню парка паветраных суднаў, росту колькасці транзітных пасажыраў, пашырэнню маршрутнай сеткі: адкрыццю новых маршрутаў і павелічэнню частаты выконваемых рэйсаў. Спадзяюся, што ў гэтым годзе мы будзем віншаваць паўтарамільённага пасажыра", - сказаў генеральны дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" Анатоль Гусараў.

Рост пасажырапатоку Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" дасягнуты дзякуючы мэтанакіраванай палітыцы авіякампаніі сумесна з Нацыянальным аэрапортам "Мінск" па развіццю транзітных перавозак.

НАК "Белавія", створаная ў 1996 годзе, з'яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам у Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і выконвае рэгулярныя рэйсы ў 42 аэрапорты краін Еўропы і Азіі. З 1997 года з'яўляецца правадзейным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010 года - членам Асацыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA). "Белавія" адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі. Па выніках аўдыту аперацыйнай бяспекі Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IOSA - IATA Operational Safety Audit) у 2008 годзе авіякампанія ўвайшла ў рэгістр аператараў IOSA. Флот авіякампаніі налічвае 21 паветранае судна, у тым ліку Boeing-737/500, Boeing-737/300, CRJ-100 / CRJ-200, Embraer-175, Ту-154М.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі