Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Jun 2014

"Беларуснафта" плануе ў 2014 годзе пачаць здабычу нафты ў Эквадоры

17 чэрвеня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" плануе ў 2014 годзе пачаць здабычу нафты ў Эквадоры. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення развіцця міжнароднага бізнесу прадпрыемства Андрэй Бохан.

Размова ідзе аб сумеснай распрацоўцы дзеючага нафтавага радовішча Армадыльё з прымяненнем другасных і трацічных метадаў павышэння нафтааддачы.

"Мы спадзяёмся, што 1 жніўня будзе падпісаны кантракт. Сутнасць праекта ў наступным: мы прыходзім на разведанае радовішча з інвестыцыямі і самымі сучаснымі тэхналогіямі павышэння нафтааддачы пласта. За кошт гэтых тэхналогій значна павялічваем мяркуемы аб'ём здабычы нафты, а эквадорскі ўрад купляе яе па пэўным тарыфе. Словам, геаграфія месц, дзе беларусы здабываюць вуглевадароды, павінна пашырыцца яшчэ на адну дзяржаву", - адзначыў Андрэй Бохан.

Каманда спецыялістаў інстытута "БелНДПІнафта" і супрацоўнікаў філіяла "Беларуснафты" ў Эквадоры прадставіла на разгляд эквадорскага боку тэхніка-эканамічную прапанову. Рэалізоўваць праект плануецца з эквадорскай сэрвіснай інжынірынгавай кампаніяй "Эдзінпетроль".

Будзе рэалізоўвацца і трохбаковае пагадненне аб стварэнні кансорцыуму для сумеснай разведкі і распрацоўкі 28-га блока на паўднёвым захадзе Эквадора, які падпісалі "Беларуснафта", эквадорская дзяржаўная кампанія "Петраамазонас" і "Энап" (Чылі). Кантракт уключае чатырохгадовы перыяд разведкі і 20-гадовы працэс асваення і эксплуатацыі радовішча пры ўмове адкрыцця камерцыйных запасаў. Гэты кантракт вельмі перспектыўны, паколькі разлічаны на даволі працяглы перыяд. Бакі вызначылі мадэль і формы ўзаемадзеяння, узгаднілі асноўныя юрыдычныя, фінансавыя і вытворчыя аспекты супрацоўніцтва.

Актыўна рэалізуюцца беларуска-эквадорскія праекты ў сферы сейсмаразведачных работ. Першы кантракт на правядзенне сейсмаразведачных работ 3D на плошчы 1,5 тыс.кв.км "Беларуснафта" падпісала ў 2013 годзе. Цяпер ідзе падрыхтоўка да рэалізацыі яшчэ больш маштабнага праекта: правядзення ў 2015 годзе сейсмаразведачных работ у фармаце 3D на плошчы 2 тыс.кв.км ва ўсходняй частцы краіны. "Мы зоймем амаль 50 працэнтаў рынку гэтага віду паслуг у Эквадоры. У Беларусі ў працэсе пошуку нафтавых радовішчаў штогод адпрацоўваецца толькі каля 170 кв.км", - падкрэсліў Андрэй Бохан.

У складзе філіяла "Беларуснафта" ў Эквадоры працуюць каля 30 інжынерна-тэхнічных работнікаў высокай кваліфікацыі. "Наша дзейнасць у гэтай краіне пабудавана выключна на камерцыйнай аснове. У нас няма ніякіх прэферэнцый і прывілей. Вядзём перагаворы, канкурыруем з іншымі замежнымі кампаніямі, удзельнічаем у конкурсах за права атрымаць кантракт. Усе ўзнікаючыя пытанні вырашаюцца даволі аператыўна, як і павінна быць паміж дзелавымі партнёрамі", - канстатаваў Андрэй Бохан.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін, у тым ліку Расіі, Украіны, Венесуэлы, Эквадора.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі