Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Кст 2014

Беларускую туріндустрыю прадставяць у Лондане 3-6 лістапада

27 кастрычніка, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у буйнейшай турыстычнай выстаўцы World Travel Market (WTM), якая пройдзе ў Лондане 3-6 лістапада. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Святлана Гаўрылава.

На беларускім стэндзе будуць прадстаўлены Нацагенцтва па турызме, гасцініца "Юбілейная", інфармацыйна-турысцкі цэнтр "Мінск", туркампаніі "Прайм Тур", "Алатан Тур" і "Віяпаль". Таксама ў лістападзе прадстаўнікі беларускага турбізнесу паўдзельнічаюць у Tour&Travel Warsaw у Польшчы.

Як расказала Святлана Гаўрылава, цяпер распрацоўваецца план удзелу ў замежных выстаўках 2015 года. Плануецца, што адпачынак у Беларусі будуць прэзентаваць у Стамбуле, Тэль-Авіве, Маскве, Берліне, Парыжы, Лондане, Вільнюсе, Варшаве і Мадрыдзе.

WTM з'яўляецца буйнейшай іміджавай падзеяй у сферы сусветнага турызму. Штогод экспазіцыю наведваюць больш за 5 тыс. спецыялістаў, у рабоце выстаўкі прымаюць удзел каля 5 тыс. кампаній-экспанентаў, якія прадстаўляюць амаль 200 краін. У гэтым годзе асаблівая ўвага будзе ўдзелена лічбавым тэхналогіям у туріндустрыі (у тым ліку выкарыстанню плацежных сістэм і сістэм анлайн-браніравання, мабільных дадаткаў, сацыяльных сетак), арганізацыі элітных тураў, прэзентацыі гасцінічных сетак і авіяперавозчыкаў. Экспазіцыя размесціцца ў выставачным цэнтры ExCeL London.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі