Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Жнв 2014

Беларускія хлебаробы намалацілі больш за 9 млн т збожжа

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія хлебаробы намалацілі больш як 9 млн т збожжа, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Сёлета краіна разлічвае сабраць больш за 9 млн т збожжа ў свірнавай вазе (гэта амаль на 2 млн т больш, чым у мінулым годзе), і, паводле аператыўных даных Мінсельгасхарча, рэкордны рубеж пройдзены ўжо. Паводле інфармацыі на 15 жніўня, у цэлым па Беларусі намалот склаў 9 млн 1,5 тыс. т (у 2013 годзе на гэту ж дату ў засекі было засыпана 6 млн 412,7 тыс. т збожжа). Убрана 96,9 працэнта плошчаў, ураджайнасць дасягае 39,5 ц/га.

У разрэзе рэгіёнаў лідзіруе Мінская вобласць, хлебаробы якой намалацілі на сёння 2 млн 128 тыс. т збожжа. На Міншчыне яшчэ не ўбраны 1,4 працэнта плошчаў. У Гродзенскай вобласці намалочана 1 млн 658,5 тыс. т, тут засталося ўбраць 1,9 працэнта плошчаў. У Брэсцкай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях намалочана 1 млн 441,2 тыс. т, 1 млн 364,8 тыс. т і 1 млн 292,8 тыс. т адпаведна. Менш за ўсё збожжа ўбрана ў Віцебскай вобласці - 1 млн 116,1 тыс. т. Рэгіён уключыўся ў жніво пазней за іншых, на сёння збожжа тут убрана з 87 працэнтаў плошчы.

У лік дзяржзаказу аграрыямі пастаўлена 1 млн 90,5 тыс. т збожжа, або больш за 92 працэнты да плана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі