Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Май 2014

Беларускія прадпрыемствы будуць пастаўляць спецтэхніку, галаўныя ўборы і керамічную плітку ў Таджыкістан

23 мая, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Прадпрыемствы Беларусі будуць пастаўляць спецтэхніку на базе трактара "Беларус", галаўныя ўборы і керамічную плітку ў Таджыкістан. Адпаведныя дамоўленасці былі дасягнуты ў час візіту прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў у гарады Душанбэ і Яван, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

У час візіту ў Гандлёва-прамысловай палаце Таджыкістана адбыліся бізнес-форум "Душанбэ - Мінск" і кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і таджыкскімі дзелавымі коламі. Бакі дамовіліся аб пастаўках у Таджыкістан спецтэхнікі на базе трактара "Беларус", галаўных убораў, сульфату алюмінію для ачысткі вады, керамічнай пліткі. Прадстаўнікі ААТ "Гомсельмаш" абмеркавалі з прадстаўнікамі таджыкскіх кампаній магчымасць заключэння з імі дылерскага дагавора.

Таксама беларускія бізнесмены сустрэліся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Таджыкістане Вольгай Гаўрук і наведалі буйныя прадпрыемствы Душанбэ і Яванскага раёна.

У склад дэлегацыі з Беларусі ўвайшлі прадстаўнікі ААТ "Бярозабудматэрыялы", ААТ "Гомсельмаш", СП ТАА "Ксант", ААТ "МАЗ", ААТ "Мазырскі машынабудаўнічы завод", УП "Ружанская мэблевая фабрыка" і ЗАТ "Фабрыка галаўных убораў "Людміла".

Арганізатарам візіту дзелавых колаў Беларусі ў Душанбэ і Яван выступіла Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Таджыкістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі