У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Крс 2014

Беларускія прадпрыемствы будуць пастаўляць аўтакампаненты ў Атыраўскую вобласць Казахстана

9 красавіка, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы будуць пастаўляць аўтакампаненты і запчасткі ў Атыраўскую вобласць Казахстана. Адпаведныя дамоўленасці былі дасягнуты ў час візіту прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў у горад Атырау, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Адбыліся бізнес-сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх і казахстанскіх прадпрыемстваў, яны дамовіліся аб арганізацыі навучання беларускім бокам казахстанскіх спецыялістаў, якія працуюць у галіне газазабеспячэння, а таксама аб пастаўцы аўтакампанентаў і запчастак у Атыраўскую вобласць і арганізацыі гандлёвага прадстаўніцтва. Удзельнікі сустрэч пачалі перагаворы аб стварэнні ў гэтым рэгіёне сэрвіснага цэнтра беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі.

Прайшоў бізнес-форум Atyrau Invest-2014, дзе быў падпісаны трохбаковы мемарандум аб супрацоўніцтве і ўзаемаразуменні паміж нацыянальнай кампаніяй "Сацыяльна-прадпрымальніцкая карпарацыя "Атырау", УП "Гомельскае аддзяленне БелГПП" і Нацыянальнай палатай прадпрымальнікаў па Атыраўскай вобласці. На трэцім пасяджэнні Казахстанска-Беларускага дзелавога савета Гандлёва-прамысловая палата Атыраўскай вобласці і Гомельскае аддзяленне БелГПП падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў наведалі Паўночна-Каспійскія рэгіянальныя выстаўкі Atyrau Oil & Gas 2014 і Atyrau Build 2014.

Арганізатарамі бізнес-паездкі і мерапрыемстваў выступілі Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Казахстана і акіматам Атыраўскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску