Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2014

Беларускія кампаніі заключылі дзясяткі пагадненняў на выстаўцы "Аўтамеханіка" ў Маскве

29 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускія кампаніі заключылі дзясяткі пагадненняў на выстаўцы "Аўтамеханіка" ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Адной з найбольш цікавых беларускіх распрацовак, прадстаўленых на выстаўцы, стала тэхналогія аднаўлення дэталей аўтамабільнай падвескі. Звычайна запчасткі, якія выйшлі са строю, ідуць на пераплаўку, але дзякуючы беларускай інавацыйнай тэхналогіі гэтыя дэталі можна аднавіць, што на 50 працэнтаў танней і ў некалькі разоў экалагічней, чым вытворчасць новых. Да новай беларускай распрацоўкі выказалі інтарэс некалькі дзясяткаў замежных кампаній.

Паводле слоў беларускіх удзельнікаў выстаўкі, "Аўтамеханіка" - эфектыўная платформа для дэманстрацыі навінак. Выстаўка дапамагае інвестарам і распрацоўшчыкам знайсці адзін аднаго, гэта адна з буйнейшых бізнес-падзей галіны.

Сёлетні форум сабраў амаль паўтары тысячы ўдзельнікаў больш як з 40 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі