Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Jul 2014

Беларускія будаўнікі прымуць удзел ва ўзвядзенні пяці аб'ектаў на касмадроме "Усходні" ў Расіі

14 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускія будаўнічыя арганізацыі прымуць удзел ва ўзвядзенні ў Расіі пяці аб'ектаў стартавага і вытворчага комплексаў касмадрома "Усходні" з каштарыснай вартасцю работ 1,5 млрд расійскіх рублёў. Дамоўленасць аб гэтым стала вынікам візіту ў Амурскую вобласць дэлегацыі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення будаўніцтва Алегам Мазго, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага пасольства ў Расіі.

"Мэтай візіту беларускай дэлегацыі стала прапрацоўка пытанняў удзелу будаўнічых арганізацый Беларусі ва ўзвядзенні аб'ектаў касмічнай, інжынернай і сацыяльнай інфраструктуры касмадрома "Усходні", што будуецца ў Амурскай вобласці", - адзначылі ў пасольстве.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі і спецыялісты сямі будаўнічых арганізацый: пінскага ААТ "Будтрэст нумар 2", віцебскага ААТ "Будтрэст нумар 9", гомельскага ААТ "Будтрэст нумар 14", аршанскага ААТ "Будтрэст нумар 18", барысаўскага ААТ "Будтрэст нумар 21", жлобінскага ААТ "Будаўніча-мантажны трэст нумар 40" і магілёўскага ААТ "Лаўсанбуд".

Члены дэлегацыі правялі сустрэчы з намеснікам генеральнага дырэктара Спецбуда Расіі Аляксандрам Ходасам, генеральным дырэктарам прадпрыемства "Дальспецбуд" Андрэем Захаравым, кіраўнікамі будаўнічых упраўленняў Спецбуда РФ.

"У ходзе выязной нарады на аб'ектах касмадрома з удзелам в.а. міністра архітэктуры і будаўніцтва Амурскай вобласці Вадзіма Залознага, саветніка віцэ-прэм'ера ўрада Расіі па пытаннях будаўніцтва касмадрома Канстанціна Чмарова былі ўдакладнены магчымыя аб'ёмы будаўніцтва і ўмовы вядзення падрадных работ", - паведамілі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі