Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Врс 2013

Беларускія аўтобусы плануецца паставіць у Растоў-на-Доне да чэмпіянату свету па футболу

27 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускія аўтобусы плануецца паставіць у Растоў-на-Доне да чэмпіянату свету па футболу, матчы якога будуць праходзіць у гэтым горадзе ў 2018 годзе. Гэта тэма абмяркоўвалася на праведзенай сёння ў Сочы ў рамках ХІІ Міжнароднага інвестыцыйнага форуму сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з губернатарам Растоўскай вобласці Васілём Голубевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Удзельнікі перагавораў выказалі задавальненне ходам рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных пратаколам аб развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Растоўскай вобласцю на 2013-2014 гады, падпісаным па выніках праведзенага ў лістападзе 2012 года візіту ў Беларусь дэлегацыі Растоўскай вобласці на чале з Васілём Голубевым", - адзначылі ў пасольстве.

Ігар Петрышэнка і Васіль Голубеў папярэдне ўзгаднілі правядзенне ў лістападзе чарговага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтву Беларусі і Растоўскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі