Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2014

Беларуская тэхніка будзе прэзентавацца ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі ў шоу-румах

27 жніўня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларуская тэхніка будзе прэзентавацца ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі ў шоу-румах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня беларускай часткі беларуска-лаоскай сумеснай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве, міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адна з такіх прэзентацыйных пляцовак у Лаосе знаходзіцца ў стадыі завяршэння. Ствараецца яна пад эгідай ААТ "МАЗ". У перспектыве шоу-румы, дзе будзе прадстаўлена беларуская тэхніка, павінны з'явіцца ў іншых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Над гэтым працуе Міністэрства прамысловасці. Урад, як адзначыў Мікалай Снапкоў, гатовы ў гэтым напрамку Мінпраму дапамагаць.

"Пакупнік такім чынам атрымлівае не толькі візуальную карцінку, але і кампетэнтную інжынерную характарыстыку, а самае галоўнае - сэрвіснае абслугоўванне па заключэнні здзелкі", - сказаў міністр. Ён падкрэсліў, што сэрвіснае абслугоўванне - неабходная ўмова для таго, каб забяспечыць беларускім таварам трывалую пазіцыю на замежных рынках.

Гаворачы аб іншых аспектах двухбаковага супрацоўніцтва, Мікалай Снапкоў згадаў магчымасць навучання ў Беларусі лаоскіх студэнтаў, а таксама планы па стварэнні ў Лаосе сумеснай лабараторыі даследавання нетраў. Адпаведнае пагадненне падпісана. Лаоскія вучоныя выказваюць вялікі інтарэс да магчымасці атрымання з дапамогай беларускіх калег якаснай ацэнкі карысных выкапняў сваёй краіны.

Мікалай Снапкоў сёння прыняў удзел у цырымоніі падпісання міжбанкаўскага рамачнага пагаднення аб умовах выдачы экспартных крэдытаў для фінансавання набыцця тавараў (работ/паслуг) у рэзідэнтаў Беларусі. Дакумент быў падпісаны Банкам развіцця Беларусі і Банкам знешняга гандлю Лаоса (BCEL).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі